Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У ФРГ Левая партыя прадставіла лідараў перадвыбарнага спісу

Навіны Германіі. У ФРГ Левая партыя прадставіла лідараў перадвыбарнага спісу

18 мая 2021, 10:28 У свеце 7
Навіны Германіі. У ФРГ Левая партыя прадставіла лідараў перадвыбарнага спісу

У барацьбу за парламенцкія мандаты левыя ўступаюць на чале з Яніне Віслер і Дзітмарам Барчам. Барч выказаўся за пераразмеркаванне багацця на карысць бедных пластоў насельніцтва.

Левая партыя будзе змагацца за мандаты ў германскім бундэстазе на чале з сустаршынёй партыі Яніне Віслер (Janine Wissler) і кіраўніком парламенцкай фракцыі Дзітмарам Барчам (Dietmar Bartsch). Кіраўніцтва Левай партыі ўхваліла іх абранне ў якасці лідараў партыйнага спісу амаль 87 адсоткамі галасоў, пацвердзіла другі сустаршыня Левай партыі Зузане Хеніг-Велсаў (Susanne Hennig-Wellsow) у панядзелак, 10 траўня.

– Левыя ўступаюць у перадвыбарную барацьбу. Гаворка ідзе пра тое, каб забяспечыць сацыяльную абароненасць і падтрымку, – сказала яна. У наш час рэйтынгу Левай партыі ледзь хапае для пераадолення пяціпрацэнтнага бар’ера. Тэарэтычна левыя могуць стварыць будучую кіравальную кааліцыю ў партнёрстве з “зялёнымі” і сацыял-дэмакратамі. – Такая большасць здольна многага дасягнуць, – адзначыла Хеніг-Велсаў.

У Левай партыі, аднак, не сціхаюць спрэчкі вакол знешняй і абароннай палітыкі ФРГ, асабліва з нагоды ролі Германіі ў НАТА. Гэта можа абцяжарыць супрацоўніцтва левых з “зялёнымі” і, першым чынам, з сацыял-дэмакратамі, адзначае агенцтва Reuters.

Пераразмеркаванне багацця на карысць бедных

Са свайго боку Дзітмар Барч паведаміў, што мэтай левых на выбарах у верасні з’яўляецца двухзначны адсоткавы лік. Ён паказаў на неабходнасць пераразмеркавання багацця на карысць больш бедных пластоў насельніцтва.

– Мы ваюем за мільёны, якія змушаны гнуць спіну за мінімальную зарплату. Нам неабходна дамагчыся новага адчування агульнасці аднаго з адным, – падкрэсліў ён, дадаўшы, што гэтага можна дасягнуць шляхам правядзення маштабнай падатковай рэформы.

Яніне Віслер у гэтай сувязі адзначыла, што гаворка ідзе пра неабходнасць запуску карэннай перабудовы эканомікі.

– Звышбагатыя павінны плаціць за крызіс, выкліканы пандэміяй. Неабходна мужная, радыкальная і рэалістычная палітыка. Гаворка ідзе не пра дробныя карэктывы, а пра змену курсу. Рост арэнднай платы на жыллё павінен быць абмежаваны па ўсёй Германіі, а буйныя канцэрны ў сферы нерухомасці – экспрапрыяваны, – рэзюмавала яна.

Левая партыя – правапераемніца Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ), якая кіравала ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы.

Reuters.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3822
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0919
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках
Грамадства

ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках

8 жніўня 2019, 16:1318
Далучайцеся да нас