Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Будслаўскім касцёле забаранілі набажэнствы

У Будслаўскім касцёле забаранілі набажэнствы

14 мая 2021, 09:37 Грамадства, Навіны 33
У Будслаўскім касцёле забаранілі набажэнствы

У Будслаўскім касцёле пасля пажару забаранілі набажэнствы. Дзяржаўныя органы цалкам забаранілі эксплуатацыю касцёла ў Будславе пасля пажару 11 траўня. Таму набажэнстваў у непашкоджанай ягонай частцы, так званым старым касцёле, не будзе, паведаміў catholic.by. У Будслаў ужо прыехаў спецыяліст для дэмантажу і кансервацыі арганаў 18 стагоддзя, у якія падчас тушэння пажару трапіла вада, моцна пацярпелі ад вады таксама сцены. Пра стан святыні паведаміў валанцёр, мясцовы жыхар Яўген Апанасевіч, які працуе на тэрыторыі:

– Дах знішчыны на 80%. Ён цалкам патрабуе аднаўлення. Разумеем, што гэта вялікія кошты. Як павядуць сябе сцены, таксама невядома. Таму што вада пайшла ў сцены, што будзе з імі – гэта пакажа час. Вада пайшла ў падмуркі, што будзе з падмуркамі, таксама невядома. Цэнтральны купал папярэдне нармальны, але гэта самае крохкае месца ў касцёле зараз. 

Валанцёры і мясцовыя парафіяне пад кіраўніцтвам пробашча тым часам расчысцілі праходы. Тэрыторыя касцёла агароджаная, уваходу туды няма, толькі для спецыялістаў. Раніцай 11 траўня загарэўся дах Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе. З касцёла паспелі вынесці каштоўныя рэчы. Агонь патушылі раней, чым ён дабраўся да памяшканняў. Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота: Аляксандр Бурдзялёў, facebook.com

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4219
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі
Культура

Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі

18 снежня 2018, 14:2818
Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Выданні

Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

13 снежня 2018, 10:5117
Далучайцеся да нас