Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Помнікі гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі праз аб’ектыў фотакамер

Помнікі гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі праз аб’ектыў фотакамер

4 мая 2021, 09:11 Культура 10
Помнікі гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі праз аб’ектыў фотакамер

Не першы год вучні 8 “Б” класа сярэдняй школы № 11 г. Ліды прымаюць актыўны ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў. Так, усім добра запомніўся удзел у квэсце “Падарожжа па вуліцы Віленскай”, дзе школьнікі змаглі пазнаёміцца з самай старажытнай вуліцай роднага горада і даведацца аб аб’ектах, якія сёння з’яўляюцца візітнымі карткамі горада Ліды. Мінулы год вучні прайшлі пешаходнай экскурсіяй “Лідскімі дарогамі Валянціна Таўлая”. Шмат цікавых фактаў з жыцця паэта пачулі яны і ўбачылі ўласна мясціны, дзе жыў, працаваў і, нават, сядзеў за кратамі ў часы Вялікай Айчынай вайны Валянцін Паўлавіч.

У гэтым годзе фармат удзелу быў зменены. Напярэдадні свята, а адзначаецца гэты дзень ва ўсім свеце 18 красавіка, вучні ў шосты школьны дзень арганізавалі фотавыставу “Помнікі гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі”. Трэба сказаць, што васьмікласнікі ўжо чацвёрты год з’яўляюцца членамі школьнага прэс-цэнтра “Вялікі перапынак”, і менавіта на чарговым занятку яны правялі імпрэзу сваіх фотаздымкаў, зробленых падчас падарожжаў па розным куткам радзімы. Кожны з юных фотамастакоў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад убачаных выяў і з задавальненнем расказаў, дзе і калі яны зрабілі свае фотаздымкі. Такім чынам, вучні нават змаглі правесці невялікую інтэлектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?”

А на здымках, сапраўды, можна было ўбачыць гістарычна-культурныя аб’екты розных куткоў Беларусі: Сафійскі сабор у Полацку, Мірскі і Нясвіжскія замкі, касцёл Святой Троіцы ў Гярвятах, Сынкавіцкую царкву, царкву ў Мураванцы, сабор Святога Архангела Міхаіла ў Лідзе, Каложскую царкву і шмат іншых цікавых аб’ектаў.

 Абмен ураджаннямі выклікаў ў васьмікласнікаў жаданне працягнуць знаёмства з помнікі гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі і на летніх канікулах абавязкова здзейсніць сямейныя падарожжы, каб на ўласныя вочы пабачыць іншыя цікавыя будынкі і аб’екты Радзімы.

Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 8 “Б” класса

сярэдняй школы № 11 г. Ліды.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас