Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паседжанне Кастрычніцкай Рады ТБМ

Паседжанне Кастрычніцкай Рады ТБМ

13 красавіка 2021, 08:27 ТБМ 5
Паседжанне Кастрычніцкай Рады ТБМ

26 сакавіка ў сядзібе ТБМ адбылося ўрачыстае паседжанне Кастрычніцкай Рады ТБМ, прысвечанае 103-й гадавіне БНР.

Уступнае слова сказала старшыня ТБМ Алена Анісім, якая нагадала ўсім пра ролю і значэнне абвяшчэння БНР. Гасцямі ўрачыстага паседжання былі паэт Уладзімір Някляеў і Зінаіда Бандарэнка. У іх выкананні прагучалі цудоўныя вершы, прысвечаныя нашай гісторыі, слаўнай даце і нашаму гістарычнаму нацыянальнаму сцягу.

Свята дапоўнілі выступы музыкаў. Аляксей Галіч выканаў некалькі традыцыйных беларускіх песень, якія падхапілі ўсе прысутныя. Надзвычай шчымліва ў яго выкананні прагучала Ave Marya. Наш вядомы палітык Павел Знавец таксама заграў на гітары і парадаваў прысутных сваімі спевамі.

Паседжанне Кастрычніцкай Рады атрымалася вельмі змястоўным, цёплым і запамінальным.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Далучайцеся да нас