Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя кнігі ў Менску

Прэзентацыя кнігі ў Менску

23 сакавіка 2021, 19:52 Выданні 80
Прэзентацыя кнігі ў Менску

10 сакавіка ў сядзібе ТБМ у Менску, на вул. Румянцава, прайшла прэзентацыя кнігі гісторыка і журналіста Аляксея Шалахоўскага “Сцежкамі гісторыка”. Кніга выйшла з друку ў пачатку сакавіка ў выдавецтве “Ковчег” накладам 99 асобнікаў. У кнізе змешчаны публіцыстычныя тэксты, якія аўтар друкаваў у штотыднёвіку “Наша слова” на працягу 2005-2020 гадоў. Кніга прысвечана памяці Уладзіміра Содаля – беларускага літаратуразнаўца, журналіста, даследчыка, краязнаўца (1937-2015).

Перад пачаткам прэзентацыі старшыня ТБМ Алена Анісім ад імя ТБМ падзякавала Аляксею Шалахоўскаму за шчырую грамадскую працу і ўручыла падзячную грамату за адраджэнне, пашырэнне беларускай мовы ў духоўным і грамадскім жыцці народа.

  На прэзентацыі кнігі прысутнічала дачка Уладзіміра Содаля Аксана Чылікіна. Яна падзякавала Аляксею за памяць пра бацьку і перадала невялікі падарунак.

  Аляксей Шалахоўскі расказаў пра сваю біяграфію і радавод, пра складанасці журналісцкай працы ў сённяшніх умовах, пра вядомых людзей, з якімі давялося сустракацца, і заклікаў падтрымліваць падпіскай газеты “Наша слова”, “Краязнаўчая газета” і беларускамоўны друк у цэлым.

Аўдыторыя складалася з прыхільнікаў беларускай мовы. Былі сярод яе Ніна Багінская, Ян Грыб, Надзея Малаковіч, Мікола Бамбіза, Уладзімір Азёма, бард Аляксей Галіч, які праспяваў некалькі песень, і інш.

Зычым Аляксею Шалахоўскаму моцы духу, вытрываласці і здароўя, якія так патрэбныя для працы на ніве адраджэння і пашырэння беларускай мовы і культуры.

Павел Чайкоўскі,

Менск.

Фота Алеся Рэзнікава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас