Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

19 сакавіка 2021, 15:55 Грамадства, Культура, Мова, Навіны, ТБМ 46
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

Еўразійская творчая гільдыя (Лондан) сумесна з брытанскім выдавецтвам Hertfordshire Press праводзіць штогадовы міжнародны конкурс “Адкрытая Еўразія”. У перакладчыкаў ёсць шанец атрымаць прэмію “БелРосс” за выкананы пераклад у рамках конкурсу.
Кожны чалавек, які займаецца пісьменніцкай справай, рана ці позна пачынае задавацца пытаннем: “А як мне расказаць пра сваю творчасць не толькі на маёй радзіме, але і ў краінах за мяжой?”. Патрэбен перакладчык – з гэтым не паспрачаешся.
Пераклад – гэта мост паміж нашымі светамі. Менавіта таму Еўразійская творчая гільдыя (Лондан) сумесна з Hertfordshire Press з 2012 года праводзіць штогадовы міжнародны конкурс “Адкрытая Еўразія”, у рамках, якога зацверджана прэмія для перакладчыкаў – “БелРосс”.
Беларускі грамадскі дзеяч і мецэнат Алег Несцерка, стаўшы заснавальнікам прэміі, з 2019 года аказвае падтрымку перакладчыкам, і з таго часу, яна прысуджаецца за першае месца ў катэгорыі “Пераклад” у рамках конкурсу “Адкрытая Еўразія”.
Конкурс 2021 года ўжо стартаваў, і перакладчыкаў ёсць магчымасць паспрабаваць свае сілы. Так што перакладчыкі зноў могуць прымацца за вялікую місію: аб’яднанне творчых людзей і ўзаемаўзбагачэнне культур, пры гэтым мець магутную падтрымку за плячыма – прэмію “БелРосс”!

Еўразійская Творчая Гільдыя (Лондан) – месца прафесіяналаў, якое служыць агульнай пляцоўкай для аб’яднання крэатыўных людзей усіх сфер і формаў мастацтва, якая ахоплівае шырокі спектр дзейнасці і выступае месцам сустрэчы і абмеркавання сваіх работ адзін з адным.

Hertfordshire Press – гэта ўнікальнае выдавецтва, якое аб’ядноўвае англамоўных чытачоў ва ўсім свеце з Еўразіяй праз выданне кніг аўтараў з рэгіёну, часопісаў, даведнікаў, і правядзенне літаратурных фестываляў і форумаў.

 

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 5 верасня.

Падаць сваю заяўку можна тут: 

 

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас