Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Жанчыны ў літаратурным працэсе: пакліканне і крыж

Жанчыны ў літаратурным працэсе: пакліканне і крыж

18 сакавіка 2021, 08:13 Грамадства, Культура 23
Жанчыны ў літаратурным працэсе: пакліканне і крыж

Ва Украіне і на Беларусі адзначаецца 150-годдзе з дня нараджэння Лесі Украінкі шматлікімі выставамі, круглымі сталамі і пісьменніцкімі сустрэчамі, у якіх удзельнічае пасольства Украіны.

Леся Украінка (Ларыса Пятроўка Косач – Квітка, 1871-1913) – паэтка, пісьменніца, перакладчыца і культурная дзяячка, удзельніца нацыянальнага руху. Яна пісала ў самых разнастайных жанрах: паэзіі, лірыцы, эпасе, драме, прозе, публіцыстыцы, а таксама – у галіне фалькларыстыкі.

“Яе асоба важная для беларускай культуры. Пры яе жыцці на Беларусі ведалі яе. Творы Лесі Украінкі перакладзены на дзясяткі моў свету.

Леся Украінка змагла творчасцю дайсці да вышыняў духу, яна ўзбагаціла строфіку, метрыку, рытміку ўкраінскай паэзіі, выкрыстоўвала катрэны і актавы, гекзаметр, верлібр, пяцістопавы ямб і іншыя памеры, стаяла ў авангардзе творчых сіл, якія выводзілі ўкраінскую літаратуру на новы сусветны ўзровень.

У час хваробы Леся Украінка вывучыла 10 моваў, яна была вельмі адукаваным чалавекам, усе веды змагла раскрыць у творчасці, у тым ліку веданне біблейскай тэматыкі. Адна з яе ключавых тэмаў – тэма свабоды.

“Лісова пісьня” – вяршыня драматычнай творчасці пісьменніцы”, – адзначыла магістр філалагічных навук Алена Бармоціна, удзельніца круглага стала, прысвечанага творчасці пісьменніцы, які прайшоў  у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

“Драма-феерыя “Лясная песня” – чароўны квяцісты востраў у творчасці Украінкі”, – пісаў Максім Рыльскі. “Гэта вялікая паэма жыцця лясной і вадзяной зямлі, філасофскае абагульненне ўсяго светлага”, – лічыў У. Караткевіч. 

Леся Украінка разглядала прыроду як больш гарманізаваны свет. Старонкі кахання – вяршыня гімну самаму найтонкаму адчуванню душы. Л. Украінка пераконвае, што нараджаць мастацтва можа толькі чыстая душа.

Творчасць Лесі Украінкі, інтэлегентная, вытанчаная, маральная будзіць у душах самае светлае.  Фізічна кволая жанчына зрабіла подзвіг, знайшла сродкі і арганізавала фальклорную экспедыцыю, дзе сабрала песні Палтаўшчыны.

Нягледзячы на тое, што яна пражыла кароткае і трагічнае жыццё, ва Украіне падрыхтаваны 14-томны збор яе твораў.

Часта ў літаратурнай крытыцы гучаць параўнанні  Лесі Украінкі з Максімам Багдановічам. Абодва творцы звярталіся да еўрапейскіх міфалагічных тэм.               

Юбілей Лесі Украінкі мае важнае значэнне ў кантэксце беларуска-ўкраінскіх дачыненняў.

Э. Оліна.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Далучайцеся да нас