Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень роднай мовы ў Валожыне

Дзень роднай мовы ў Валожыне

17 сакавіка 2021, 21:32 Мова, ТБМ 18
Дзень роднай мовы ў Валожыне

21 лютага Валожынская суполка ТБМ адзначыла свята Міжнароднага дня роднай мовы напісаннем Усеагульнай нацыянальнай дыктоўкі. І тэкст быў адпаведны: урывак з кнігі У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.

Пасля дыктоўкі адбылося чарговае пасяджэнне, першае ў гэтым годзе. Старшыня суполкі напачатку павіншавала прысутных са святам – Міжнародным днём роднай мовы. Затым віншавалі сябра ТБМ Сівага Сяргея з абраннем яго на пасаду старшыні Менскай абласной арганізацыі ТБМ ( абранне было на  14 з’ездзе ТБМ) і ўручылі  памятныя сімвалічныя падарункі.

Потым гутарка ішла пра дзейнасць суполкі ў сувязі з той сітуацыяй, якая ўсталявалася зараз на Беларусі. Быў падкарэктаваны план дзейнасці суполкі на 2021 год,  прыняты яшчэ да з’езда. Скіравалі ўвагу на арганізацыю выпуску буклета для музея беларускамоўнага святара У. Чарняўскага ў в. Вішневе, на шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю самага старэйшага сябра Валожынскай суполкі ТБМ  Марыі Трапашкі, а таксама вырашылі пачаць працу над падрыхтоўкай матэрыялу для выпуску календара на 2022 год.

Не абмінулі надаць увагу актывізацыі падпіскі на “Наша слова”, напаследак былі сабраны абавязковыя складкі сяброў за 2021 год.

Людвіка Таўгень.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас