Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Лявон Дзейка

Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Лявон Дзейка

24 лютага 2021, 20:49 Грамадства 91
Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета  12 склікання Лявон Дзейка

Лявон Іванавіч Дзейка (2 лютага 1950 – 15 лютага 2021) – беларускі палітык, і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Інжынер-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Памёр ад каронавірусу.

Сын настаўнікаў, ураджэнец вёскі Заастравечча, што ў Клецкім раёне, Леанід Дзейка скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут. Пасля заканчэння вучобы (1971) яго накіравалі працаваць у Казахстан.  У 1975 годзе Леанід Іванавіч вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у Баранавічах, а потым старшым інжынерам-электронікам у аддзеле аўтаматычнай сістэмы кіравання вытворчага аб’яднання “Беларуськалій”. Быў ён таксама начальнікам электрамеханічнага аддзела.

З 1988 года Леанід Дзейка працаваў інжынерам-электронікам механічнага завода ў Клецку – у горадзе, дзе жылі ягоныя бацькі.

Калі на 4 сакавіка 1990 года былі прызначаны выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР ХІІ склікання, ён стаў дэпутатам па Клецкай выбарчай акрузе № 62.

У Вярхоўным Саеце ХІІ склікання Ленід Іванавіч Дзейка быў сярод тых дэпутатаў, якія выступалі за дэмакратыю, за дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, за сваё войска, мытню, памежную службу, за новую назву нашай краіны, за вяртанне герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга. Разам з дэпутатамі, якія выступілі на абарону беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы краіны і супраць намераў вярнуць у зыначаным выглядзе савецкую дзяржаўную сімволіку, у ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года ён трымаў галадоўку і быў  жорстка збіты.

Леанід Іванавіч Дзейка быў адным з тых грамадзян Беларусі, хто ў канцы 1990 года выступіў за адраджэнне беларускага сацыялістычнага руху і 2-3 сакавіка 1991 года быў удзельнікам Устаноўчага з’езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, якая пазней прыняла назву БСДП (Грамада).

Сціплы працаўнік, шматгадовы прэс-сакратар партыі, Леанід Іванавіч да канца свайго жыцця быў шчыра адданы ідэалам сацыяльнай дэмакратыі. Памяць пра яго захаваецца ў нашых сэрцах.

ПРЭЗІДЫУМ БСДП.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Тастамент Генадзя Бураўкіна
Культура

Тастамент Генадзя Бураўкіна

7 верасня 2021, 10:5114
Далучайцеся да нас