Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Два стагоддзі на дваіх

Два стагоддзі на дваіх

16 лютага 2021, 22:12 Культура 21
Два стагоддзі на дваіх

Іван Шамякін (30 студзеня 1921 – 14 кастрычніка 2004, Менск)- беларускі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1972), акадэмік АН Беларусі (1994). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман “Глыбокая плынь”, Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман “Крыніцы”, Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман “Сэрца на далоні” і пенталогію “Трывожнае шчасце”, Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу “Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч”, Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачання (1982) за кінафільм “Вазьму твой боль”.

Нарадзіўся ў вёсцы Карма Добрушскага раёна (цяпер Гомельская вобласць). Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940). У 1940-1945 гадах служыў у Чырвонай Арміі – удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на рацэ Одра. У 1945-1948 гадах настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна (зараз Чарацянскі сельсавет Гомельскага раёна). З 1946 года вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педінстытута.

У 1976-1980 гадах – першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1980 і да вясны 1992 года – галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985) і СССР (1980-1989). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985). З 1987 года старшыня Беларускага камітэта абароны міру.

Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны ІІ ступені, “Знак Пашаны”, мэдалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

Вікіпедыя.

 

Іван Мележ (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць – 9 жніўня 1976, Менск) – беларускі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972, за раман “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік “Жыццёвыя клопаты”), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман “Людзі на балоце”).

Нарадзіўся ў звычайнай сялянскай сям’і . У Івана было звычайнае вясковае дзяцінства і юнацтва. Вучыўся ён аж у трох школах: у пачатковай – у родным Глінішчы, у сямігодцы – у Алексічах, заканчваў дзесяцігодку ў Хойніках.

У 1939 гoдзe I. Мeлeж cтaнoвiццa cтyдэнтaм мacкoўcкaгa iнcтытyтa, aлe з пepшaгa кypca пpызвaны ў apмiю. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён на фронце. Ваяваў над Нікалаевам і Растовам-на-Доне. У ліпені 1941 года быў сур’ёзна паранены ў правае плячо над Растовам і адпраўлены ў шпіталь у Тбілісі. У 1942 годзе скончыў курсы палітработнікаў і быў камандзіраваны ў 51-ю стралковую дывізію супрацоўнікам газеты. Пасля другога ранення пісьменнік атрымаў інваліднасць, і камісія прызнае яго “нягодным да страявой службы”. У 1943-м пераводзяць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які грунтаваўся тады на падмаскоўнай станцыі Сходня.

Працаваў у рэдакцыі часопіса “Полымя”, у апараце ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1945, у 1966 годзе робіцца сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР, а ў 1971-1974 гадах працуе намеснікам старшыні праўлення гэтай арганізацыі.

Выбіраўся дэпутатам ВС БССР (1967-1976). Іван Мележ быў старшынём праўлення Беларускага аддзялення таварыства “СССР – Францыя”, старшынём Беларускага камітэта абароны міру, членам Сусветнага Савета Міру.

Вікіпедыя.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Навукова-практычная канферэнцыя  "ХIІ Лідскія чытанні".
літаратура

Навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні".

26 красавіка 2025, 06:4016
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
ВЯЛІКАЯ СТРАТА. ПАМЁР РАДЗІМ ГАРЭЦКІ
ТБМ

ВЯЛІКАЯ СТРАТА. ПАМЁР РАДЗІМ ГАРЭЦКІ

26 чэрвеня 2025, 20:0015
Далучайцеся да нас