Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Аўтар партрэтаў нацыянальных герояў адзначыў юбілей

Аўтар партрэтаў нацыянальных герояў адзначыў юбілей

16 лютага 2021, 22:06 Культура 16
Аўтар партрэтаў нацыянальных  герояў адзначыў юбілей

31 студзеня адзначыў 75-годдзе вядомы мастак Мікола Купава. Юбілею знакамітага графіка прысвечана кніжная выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На ёй сабраны перыядычныя выданні і кнігі, дзе можна пазнаёміцца з дзейнасцю графіка і грамадскага дзеяча, прадстаўлены ілюстрацыі мастака да розных выданняў, яго цыкл прац, прысвечаных Якубу Коласу, паштоўкі з выявамі гарадоў, ілюстрацыі казак.

 М. Купава стварыў цэлы шэраг партрэтаў знакавых гістарычных асобаў: гетмана Канстанціна Астрожскага, вялікага князя Альгерда, Кастуся Каліноўскага, аздобіў творы Цёткі, Каруся Каганца, Вінцэся Каратынскага і іншых.

Мікола Купава нарадзіўся ў Оршы  31 студзеня 1946 года. Мастак плённа працуе на працягу 50 гадоў у галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, экслібрыса, стварае мастацкія вобразы на аснове літаратурных твораў, выканаў аздабленне звыш 30-ці кніжак і альбомаў.  Ён з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў  з 1978 года і сябрам суполкі  “Пагоня”, даследуе архітэктуру, у прыватнасці, аршанскае абарончае сакральнае дойлідства. М. Купава браў удзел у больш як 90 нацыянальных, персанальных і міжнародных выставах, арганізоўваў шматлікія плянэры і імпрэзы.

Спадар Мікола быў узнагароджаны дыпломам і медалём Ф. Скарыны за ілюстрацыі да энцыклапедычнага выдання “Ф. Скарына і яго час” (1988), стаў пераможцам конкурсу “Вечныя гарады”. Мастак вывучаў партрэт першадрукара  і  пакінуў свае разважанні пра яго на старонках часопіса “Наша вера” (№ 3, 2017 г).

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музеях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах, а таксама ў прыватных калекцыях. Пра месца М. Купавы ў мастацкім працэсе Беларусі напісаў у кнізе  “Сучасная беларуская  графіка”  Віктар Шматаў.

Мікалай Мікалаевіч памятае, як у 1990 годзе ў Полацку Уладыка Філарэт урачыста асвяціў бел-чырвона-белы сцяг, які праз год стаў дзяржаўным. У 1991 годзе Мікола Купава стварыў эталон дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

– За нашым сцягам – стагоддзі гісторыі, – падкрэслівае мастак. – Упершыню бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся на гравюры 1444 года. На той гравюры – бітва з туркамі пад Варнай, у якой таксама ўдзельнічалі войскі ВКЛ. Бел-чырвона-белыя сцягі паказаныя на славутай карціне  “Бітва пад Воршай 1514 года.”

– Спадар Мікола прысвяціў свае творчае жыццё сцвярджэнню нашых нацы-янальных святыняў, а значыць – замацаванню нас у вечнасці, – адзначаў Рыгор Сітніца на маштабнай вы-ставе ў Палацы мастацтваў, прысвечанай 50-годдзю творчай дзейнасці Міколы Купавы.

У 2019 годзе Міколу Купаву ўзнагародзілі памятным медалём да 100-годдзя БНР. У 2020 годзе мастак перахварэў на каронавірус, ляжаў у шпіталі, акрыяў ад хваробы і працягвае працаваць.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3822
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0919
ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках
Грамадства

ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках

8 жніўня 2019, 16:1318
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Далучайцеся да нас