• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 7 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Беражлівае захаванне спадчыны Напалеона Орды для нашчадкаў

Беражлівае захаванне спадчыны Напалеона Орды для нашчадкаў

11 лютага 2021, 09:09 Выданні 6
Беражлівае захаванне спадчыны Напалеона Орды для нашчадкаў

Кнігай  месяца назвала сталічная  “Акадэмкніга” новае выданне “Напалеон Орда”, якое дэманструе гравюры славутага мастака з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аўтарам тэксту і складальнікам выдання выступіў Алесь Суша. Кніга выйшла ў канцы 2020 года ў выдавецтве “Беларусь” накладам у 900 асобнікаў. Кніга прадстаўляе багатую калекцыю гравюр выдатнага творцы.

Дызайнерам выдання з’яўляецца дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДАМ Усевалад Свентахоўскі.

“Гравюры Напалеона Орды заўжды прыцягвалі ўвагу даследчыкаў, магутны выбух цікавасці да яго творчасці адбываўся ў 2006-2007  гадах – напярэдадні і падчас святкавання 200-годдзя з дня нараджэння творцы, – напісаў у прадмове да збору гравюр аўтар-укладальнік. – З гэтай нагоды 2007 год быў аб’яўлены ЮНЭСКА годам Напалеона Орды. Урачыстасці праходзілі ў Іванаве, Брэсце, Пінску, Мінску. У 2006 годзе з мэтай папулярызацыі ўласнай калекцыі Нацыянальная бібліятэка супольна з выдавецтвам “Беларусь” выпусціла альбомнае выданне, у якім былі апублікаваны 159 пейзажаў і партрэт самога мастака. Альбом аказаўся запатрабаваным і быў перавыдадзены новым накладам.

Дадзенае выданне мае намер раскрыць багацце графічных вобразаў Напалеона Орды праз апублікаванне ўсіх яго літаграфій з фондаў Нацынальнай бібліятэкі Беларусі. У кнігу ўключаны 190 гравюр, выпушчаных у складзе васьмі серый літаграфічным прадпрыемствам Максімільяна Фаянса ў 1873-1883 гадах.”

Гравюры суправаджаюць каментары на беларускай, рускай і англійскай мовах. Акрамя гравюр, у кнізе змешчаны вокладкі нотных выданняў Напалеона Орды, яго мазуркі і 14 паланэзаў, дакументы, якія пацвярджаюць прыналежнасць мастака і кампазітара да шляхецкага роду Ордаў – радаводнае дрэва Ордаў гербу “Астоя” і іншыя.

Своечасова ўзгаданая біяграфія мастака, кампазітара, педагога і асветніка, чый талент цанілі Феранц Ліст, Фрэдарык Шапэн, Адам Міцкевіч, надае маральных сілаў нам сёння. Напалеон Орда быў нашчадкам двух вядомых беларускіх шляхецкіх дынастый Ордаў і Бутрымовічаў. Навучанне ў Свіслацкай гімназіі стала важнай прыступкай перад паступленнем у Віленскі ўніверсітэт. На фізіка-матэматычным аддзяленні ў 1823 годзе і пачаў навучанне будучы творца.

 У тыя гады пачаўся пераслед тайных студэнцкіх таварыстваў  філаматаў і філарэтаў, выключэнні студэнтаў, звальненні выкладчыкаў… Малады чалавек патрапіў пад следства як сябар тайнага таварыства “Заране”, неўзабаве быў выключаны з універсітэта і кінуты на 15 месяцаў у Віленскую турму. У пачатку 1830-тых гадоў ён уключыўся ў шэрагі ўдзельнікаў антырасійскага паўстання. Ён стаў падпаручнікам паўстанцкай арміі і за мужнасць у баях атрымаў найвышэйшую ўзнагароду – Залаты Крыж ордэна “Virtuti Military”.

Пасля разгрому паўстання ён знайшоў часовы прытулак у Францыі, дзе актыўна займаўся музыкай і жывапісам. Напалеон Орда стварыў нямала паланэзаў, рамансаў, песень, якія карысталіся папулярнасцю ў Еўропе, пасябраваў з Джаакіна Расіні, Джузэпе Вэрдзі, Гектарам Берліёзам, Анарэ дэ Бальзакам, Стэндалем, захоўваў блізкія стасункі з кампазітарамі і музыкантамі, такімі, як Феранц Ліст і Фрэдарык Шапэн. Жывапіснае і графічнае майстэрства ён удасканальваў у студыі вядомага майстра архітэктурнага пейзажу П’ера Жырара.

Атрымаўшы амністыю як удзельнік паўстання 1830-31 гадоў, Напалеон Орда вярнуся ў родныя Варацэвічы на Піншчыне. У 1870-ыя гады мастак нямала падарожнічаў па землях, якія ўваходзяць у склад Палесся, Гарадзенскай, Валынскай  і Кіеўскай губерніяў. У  1878 годзе за час падарожжаў ён зрабіў 800 малюнкаў. У апошнія гады жыцця мастак наведаў Галіцыю, куточкі Польшчы, гістарычную Каралеўскую Прусію. Адной з задач мастака было сабраць і захаваць памяць для нашчадкаў. Створаныя ім малюнкі, сёння дапамагаюць мастакам і рэстаўратарам.

Эла Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1317
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5216
Як па-беларуску лепш — міліцыянер ці паліцыянт?
Мова

Як па-беларуску лепш — міліцыянер ці паліцыянт?

14 сакавіка 2019, 13:2616
Далучайцеся да нас