Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Моўны код

Моўны код

9 лютага 2021, 22:05 Мова 47
Моўны  код

5 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу выстава “Моўны код”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Мы ўспрымаем мову як дадзенасць, а між іншым гісторыя беларускай мовы нагадвае дэтэктыў з закручаным сюжэтам і яскравымі адметнасцямі. Ці ведаеце вы, што ў ХVI стагоддзі старабеларуская мова была афіцыйнай у Вялікім Княстве Літоўскім? Калі нарадзілася літара Ў? Што беларуская мова мела тры алфавіты – кірылічны, лацінскі і арабскі?..

На выставе прадстаўлены графічныя работы Уладзіміра Басалыгі з серыі “Мова наша родная” (1980-1990-х гг.), творы сучаснай мастачкі Томы Пракоф’евай “Беларускi алфавiт”, артэфакты са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Выстава дапаможа ўзнавіць пэўныя веды пра беларускую мову, узгадаць любімыя словы, пацешыць наведвальнікаў інтэрактыўнымі элементамі.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, акрамя выставы, прапануе актыўнасці:

 

Інтэрактыўная гульня “Не шукаючы, не знойдзеш”.

Гульня разлічана на дзяцей і дарослых, гэта інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць свае таямніцы!

Экскурсія “Шлях кнігі да чалавека: з гісторыі кнігадрукавання”.

Дапаможа даведацца аб гісторыі развіцця пісьменнасці на беларускіх землях, пачынаючы ад перыяду рукапісных берасцяных грамат да вынаходніцтва друкарскай справы і стварэння першых друкаваных кніг.

 

Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day) адзначаецца штогод 21 лютага ў адпаведнасці з рашэннем ЮНЕСКА 1999 г. і накіраваны на заахвочванне моўнай разнастайнасці, папулярызацыю і захаванне моўных і культурных традыцый.

Выстава арганізавана пры ўдзеле Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Рэалізуецца ў рамках вялікага музейнага праекта “Беларусь і беларусы”, скіраванага на папулярызацыю айчыннай гісторыі і культуры.

Куратар Мірановіч Таццяна:

8029 569 34 24.

Выстава працуе па 28 лютага.

На экскурсію і гульню дзейнічае папярэдні запіс.

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12.

Штодня: 11.00 – 19.00.

Тэл.:  (017) 374-83-22, 365-48-27.

histmuseum.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Далучайцеся да нас