Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Усе заклапочаны. А толку?

Усе заклапочаны. А толку?

26 студзеня 2021, 20:54 Мова 11
Усе заклапочаны. А толку?

Старшыні Камісіі па правядзенні 6-га

Усебеларускага Народнага Сходу,

Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Галоўчанку Р. А.

 

Паважаны Раман Аляксандравіч! Дасылаем Вам, як старшыні Камісіі па правядзенні 6-га Усебеларускага Народнага Сходу нашы канкрэтныя прапановы па стратэгічна важнай дзяржаватворнай праблеме. Просім уключыць яе ў парадак дня Сходу.

Аўтары.

 

У камісію па правядзенні шостага Усебеларускага Народнага Сходу

 

Нас, як і многіх беларусаў нацыянальнай арыентацыі, вельмі непакоіць сацыяльны стан беларускай мовы, выкліканы сур’ёзнымі хібамі ўведзенага дзяржавай афіцыйнага беларускарускага двухмоўя. Практычна поўная адсутнасць беларускай мовы ў афіцыйным жыцці выключыла яе і з міжасобасных зносін людзей. Народ анямеў у сваёй роднай мове, яго пазбавілі права называцца беларусамі. Поўная  страта беларускай мовы, сведкамі чаго мы з’яўляемся, непазбежна прывядзе да этнічнага вымірання беларускага народа, пакажа сусветнай цывілізацыі, што палітыка яго дзяржавы не адпавядае  нацыянальным інтарэсам карэннага этнасу Рэспублікі Беларусь.

Настойліва просім Вас гэтае лёсавызначальнае пытанне абмеркаваць на гэтым Сходзе. Галоўны даклад на ім пажадана прачытаць па-беларуску. Уносім прапанову абмеркаваць на Сходзе пытанне аб стварэнні пры Адміністрацыі Прэзідэнта і пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай моўнай інспекцыі па забяспячэнні беларускай мове роўнага з рускай месца ў афіцыйным жыцці краіны.

Са шчырай павагай!

Прафесары Леанід Лыч і Мікола Савіцкі.

Лычу Л.М.

Савіцкаму М.І.

Аб разглядзе звароту

 

Шаноўны Леанід Міхайлавіч!

Шаноўны Мікалай Іванавіч!

 

Па даручэнні Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ваш зварот разгледжаны ў Аддзяленні гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

Пытанні, якія выкладзены ў вашым звароце, не ўваходзяць у кампетэнцыю НАН Беларусі, аднак паведамляем наступнае.

У сваім звароце ў органы дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2020 Вы закранаеце вельмі важную і актуальную праблему для нашага грамадства – праблему функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму. Захаванню і развіццю моўнай разнастайнасці сёння ў свеце надаецца важнае значэнне, паколькі страта нацыянальных моў вядзе не толькі да страты традыцыйнай духоўнай спадчыны і пераемнасці ў ведах, але і да страты сусветнай культурнай разнастайнасці. Рэспубліка Беларусь не выключэнне: вырашэнне дадзенай праблемы мае важнае значэнне, паколькі беларуская мова з’яўляецца не толькі сродкам камунікацыі, але і асновай кансалідацыі нацыі, галоўным элементам культуры, сімвалам нацыянальнай свядомасці і ідэнтыфікацыі, сродкам захавання і перадачы сацыяльнага вопыту. Паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё нацыяналь-най мовы выступае гарантам гуманітарнай бяспекі краіны, садзейнічае фарміраванню пазітыўнага іміджу дзяржавы.

У Рэспубліцы Беларусь беларуская мова мае юрыдычны статус дзяржаўнай мовы, што ў значнай ступені павышае яе грамадскую значнасць. Паводле даных апошняга перапісу насельніцтва, беларуская мова з’яўляецпа роднай мовай пераважнай большасці беларусаў. Беларуская мова выступае важнай часткай нацыянальнай культуры і сродкам яе прэзентацыі, яна дастаткова актыўна прадстаўлена ў сферы школьнага навучання, СМІ, у сакральнай сферы. На сучасным этапе адзначаецца рэальнае пашырэнне беларускай мовы ў афіцыйна-дзелавой сферы: актыўна ствараюцца беларускамоўныя сайты розных міністэрстваў і ведамстваў, ажыццяўляецца пераклад важнейшых заканадаўчых актаў на беларускую мову з мэтай забеспячэння магчымасці іх шырокага публічнага выкарыстання. Вучонымі НАН Беларусі праводзіцца паслядоўная і мэтанакіраваная праца па тэарэтычным і факталагічным забеспячэнні патрэб сучаснай беларускамоўнай практыкі і адукацыйнага беларускамоўнага працэсу.

Разам з тым сённяшняя сітуацыя з выкарыстаннем беларускай мовы ў большасці сфер афіцыйных зносін не цалкам адпавядае яе статусу дзяржаўнай мовы, і гэта з’яўляецца прадметам заклапочанасці як грамадскасці, так і органаў дзяржаўнага кіравання. Заканадаўчы статус беларускай і рускай моў і іх рэальнае функцыянаванне ў сучасным беларус-кім соцыуме ставяць перад грамадствам і перад навукоўцамі шэраг праблемных пытанняў, над вырашэннем якіх вядзецца работа: забеспячэнне прынцыпаў дзяржаўнага двухмоўя ў краіне; вызначэнне шляхоў і механізмаў удасканалення сацыяльных функцый беларускай мовы як дзяржаўнай мовы краіны; забеспячэнне патрэб сучаснай моўнай практыкі і адукацыйнага працэсу ў сітуацыі дзяржаўнага двухмоўя; фарміраванне неабходнай беларускамоўнай кампетэнцыі асобы і грамадства ў цэлым; вяртанне ў сучаснае культурна-інфармацыйнае поле гістарычнай моўнай спадчыны, пашырэнне беларускай мовы ў сучаснай кіберпрасторы.

Калі Вы не згодны з дадзеным адказам, Вы можаце абскардзіць яго ў парадку, які устаноўлены артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

З павагай,

Намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук

і мастацтваў НАН  Беларусі                                           В.І. Ляўковіч.    

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0323
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4020
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1417
Далучайцеся да нас