Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр знакаміты беларускі мастак Леанід Шчамялёў

Памёр знакаміты беларускі мастак Леанід Шчамялёў

26 студзеня 2021, 09:02 Грамадства, Культура 64
Памёр знакаміты беларускі мастак Леанід Шчамялёў

14 студзеня, на 98-м годзе жыцця памёр знакаміты беларускі мастак Леанід Шчамялёў. Пра гэта паведаміў tut.by са спасылкай на Беларускі саюз мастакоў.

 

Леанід Шчамялёў нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў Віцебску, дзе прайшло яго дзяцінства. Скончыў Менскае мастацкае вучылішча і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (вучань народнага мастака Віталя Цвіркі). Шчамялёў скончыў інстытут у 1959. Пасля смерці настаўніка пераехаў у ягоную майстэрню. Леанід Шчамялёў выкладаў у Менскім мастацкім вучылішчы, а таксама ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце імя Ахрэмчыка і Беларускім політэхнічным інстытуце. З’яўляўся першым сакратаром праўлення Беларускага саюза мастакоў (1977-1982), узначальваў праўленне мастацкага фонду БССР (1982-1987), быў старшынём Рады Беларускага саюза мастакоў (2002-2005). У 1983 годзе яму было прысвоена званне народнага мастака Беларусі. 

– Чалавек дзіўнага творчага лёсу, які ўнёс вялікі ўклад у скарбніцу нацыянальнай выяўленчай культуры. “Мае палотны – мае дзённікі”, – зазначаў Леанід Шчамялёў. Партрэты балерыны Людмілы Бржазоўскай, мастака Віталя Цвіркі, пісьменніка Якуба Коласа… Гарадскія пейзажы Менска, Віцебска… Малюнкі з падарожжаў па Сярэдняй Азіі, Поўначы… Сюжэты з вяселлямі, святы… А якая казачная вада ў яго жывапісных рэках і азёрах!.. На адным з самых вядомых палотнаў “Нібы ў сне” ён разам з жонкай Святланай узлятае на чароўным скакуне і лунае над роднай Беларуссю…, – адзначае Беларускі саюз мастакоў.

Яго працы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. У 2003 годзе ў Менску адкрыта Гарадская мастацкая галерэя Леаніда Шчамялёва. У аснове экспазіцыі – карціны, якія майстар падарыў гораду.

– Я 70 гадоў займаўся адной справай, працаваў амаль кожны дзень. Пражыў жыццё так, як хацеў, – казаў Шчамялёў.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3714
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Далучайцеся да нас