Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
80-годдзе Уладзіміра Мулявіна

80-годдзе Уладзіміра Мулявіна

26 студзеня 2021, 08:59 Культура 53
80-годдзе Уладзіміра Мулявіна

12 студзеня 2021 года споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна – выдатнага кампазітара, спевака, гітарыста-віртуоза і аранжыроўшчыка, заснавальніка легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”. Шматгранны мастак, Мулявін аб’ядноўваў вакол сябе лепшых музыкантаў і выканаўцаў, майстэрства і талент якіх стварылі ансамблю “Песняры” арэол славы і ўзнялі яго на высокія прыступкі вядомасці і папулярнасці. Але самыя шчырыя сімпатыі і любоў мільёнаў паклоннікаў “Песняроў” заўсёды па праву былі аддадзены менавіта Уладзіміру Мулявіну. Сваім яркім абліччам і непаўторным голасам ён нязменна прыцягваў найбольшую ўвагу. Яго яркія і неардынарныя ідэі больш як тры дзесяцігоддзі рухалі ансамбль “Песняры” наперад, развівалі і ўзмацнялі яго творчы патэнцыял, магутнасці якога хапіла на шмат дзесяцігоддзяў. Нават сёння, калі Майстра ўжо даўно няма сярод нас, лепшыя песні “Песняроў” па-ранейшаму кранаюць сэрцы і карыстаюцца шырокай папулярнасцю сярод сучасных слухачоў.

12 студзеня ў Менску адбылося ўскладанне кветак да помніка творцы. У цырымоніі прынялі ўдзел, у тым ліку, дзеці Песняра Марына, Валерый і Вольга Мулявіны, музыканты Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Нікіта, скульптар Аляксандр Каструкоў, які стварыў і помнік Мулявіну за філармоніяй, і надмагільны помнік…

Па добрай традыцыі, штогод у дзень нараджэння Песняра на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ладзіцца канцэрт у яго гонар. Вось і сёлета праект “Я нясу вам дар” сабраў у Вялікай канцэртнай зале філармоніі шчырых прыхільнікаў творчасці Уладзіміра Мулявіна. Як заўсёды, арганізатарам і галоўнай дзейнай асобай “Канцэрта ў дзень нараджэння” быў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца. Дзякуючы гэтаму аркестру творчая спадчына Мулявіна надзейна захоўваецца і атрымлівае новае жыццё. У рэпертуары калектыва – не толькі дзясяткі песень “Песняроў”, але і творы буйных форм, якіх у гісторыі ансамбля было нямала. З цягам часу вялікія праграмы “Песняроў” пайшлі ў нябыт і лічыліся беззваротна страчанымі, але аркестр імя І. Жыновіча дзякуючы намаганням аранжыроўшчыка Аляксандра Крамко здолеў адрадзіць іх і вярнуць Беларусі, Яны зноў ужывую загучалі са сцэны. Сярод такіх праграм – рок-опера Уладзіміра Мулявіна “Песня пра долю”, паэма-легенда “Гусляр”, створаная Мулявіным у суаўтарстве з кампазітарам Ігарам Лучанком, яго ж уласны цыкл “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча і аўтарская праграма “Праз усю вайну”.

Фрагменты з гэтых праграм прагучалі на канцэрце. Сёлета арганізатары праекта “Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна” ў гонар яго юбілею вырашылі прадставіць на суд гледачоў выключна яго аўтарскія творы. Апроч ўрыўкаў з буйных праграм прагучалі такія вядомыя і любімыя мільёнамі паклоннікаў на ўсёй постсавецкай прасторы хіты Уладзіміра Мулявіна, як “Александрына”, “Завушніцы”, “Чырвоная ружа”, “Людка”, “Калядачкі”, “Крык птушкі”, беларускія народныя песні ў яго апрацоўцы “Касіў Ясь канюшыну”, “А ў полі вярба”, “Як я ехаў да яе” і многія іншыя.

Белдзяржфілармонія.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Далучайцеся да нас