• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 7 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Выстава да 160-годдзя Яўхіма Карскага прадстаўляе спадчыну даследчыка

Выстава да 160-годдзя Яўхіма Карскага прадстаўляе спадчыну даследчыка

19 студзеня 2021, 09:32 Культура, Навіны, Навука 6
Выстава да 160-годдзя  Яўхіма Карскага  прадстаўляе  спадчыну даследчыка

У Нацыянальнай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава, прысвечаная 160-годдзю Яўхіма Фёдаравіча Карскага (1861 – 1931). На ёй прадстаўлены кнігі і часопісы, з якіх можна больш даведацца пра жыццё і навуковую дзейнасць вучонага.

Выдатны філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеолаг, бібліёграф, фалькларыст, акадэмік Расійскай імператарскай Акадэміі навук Яўхім Карскі нарадзіўся 1 студзеня 1861 года ў вёсцы Лаша Гарадзенскага павета.

У сферу навуковых інтарэсаў Яўхіма Карскага ўваходзілі разнастайныя, але ўзаемазвязаныя галіны даследванняў: гісторыя мовы, палеаграфія, дыялекталогія, лінгвагеаграфія, літаратуразнаўства  і фалькларыстыка.

Навуковая спадчына Яўхіма Карскага надзвычай багатая. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы (войны, рэвалюцыі, беспадстаўныя шальмаванні) Я. Карскі, даследуючы розныя бакі народазнаўства, здолеў апублікаваць (пераважна ў расійскім і беларускім друку) больш за 1000 малых і вялікіх навуковых прац. Вянцом яго навуковай дзейнасці з’явілася фундаментальная праца “Беларусы”, якую склалі тры напоўненыя найбагацейшым матэрыялам тамы.

Гэта праца каменя на камені не пакідала ад патуг розных ілжэвучоных таго часу узяць пад сумнеў само існаванне беларускай нацыі. Карскі з неабвержнай навуковай абгрунтаванасцю паказаў перад шырокім светам самабытнасць, выразную нацыянальную адметнасць беларускага народа раскрыў бяздоннае багацце яго культуры, усе характэрныя асаблівасці і прыроднае хараство яго мовы. Ён адкрыў вочы беларусам на саміх сябе як адзін з вялікіх еўрапейскіх народаў. Сваёй капітальнай працай “Беларусы”, над якой ён працаваў 35 гадоў, Яўхім Карскі даў трывалы грунт, непахісны падмурак беларускаму нацыянальнаму Адраджэнню.  

Рыхтуючы да выдання ў “Беларускім кнігазборы” ў 2001 годзе частак фундаментальнай працы вучонага, Кастусь Цвірка назваў нашага першага акадэміка Калумбам Беларусі і заклікаў да ўшанавання яго памяці.

“Кнігазбор Я. Ф. Карскага ўяўляе сабой былую прыватную бібліятэку вучонага, якая дагэтуль не страціла свайго навуковага значэння для гісторыі славістыкі і беларусазнаўства. Яна знаходзіцца сёння ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі.

У 1921 годзе пасля адкрыцця першай вышэйшай навучальнай установы ў Савецкай Беларусі – БДУ – Яўхім Карскі, як адзін з ініцыятараў яго стварэння перадаў  у дар нованароджанаму дзецішчу сваю багатую філалагічную бібліятэку, якую з вялікімі цяжкасцямі вывез з Варшавы ў 1919 годзе. Навуковец развітаўся з кніжным фондам, які ён збіраў цягам многіх гадоў свайго жыцця з аўтарскімі асобнікамі, якія падаравалі яму замежныя і рускія вучоныя,” – напісалі ў 2011 годзе Л. Сільнова і Кс. Суша ў часопісе “Бібліятэчны свет” № 1.

Падрыхтавала Эла Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1317
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5216
Як па-беларуску лепш — міліцыянер ці паліцыянт?
Мова

Як па-беларуску лепш — міліцыянер ці паліцыянт?

14 сакавіка 2019, 13:2616
Далучайцеся да нас