Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пайшоў з жыцця Аляксандр Савянкоў

Пайшоў з жыцця Аляксандр Савянкоў

12 студзеня 2021, 23:13 ТБМ 20
Пайшоў з жыцця Аляксандр Савянкоў

Не стала Аляксандра Савянкова, валанцёра, актывіста са Скідзеля, мужа кіраўніцы мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы, дырэктаркі літаратурна-краязнаўчага музея Элізы Ажэшкі ў Мількаўшчыне – Таццяны Савянковай. Памёр ён ад каронавіруснай інфекцыі. Аляксандру Савянкову было 70 год. Пра яго ўзгадвае паэтка Данута Бічэль:

–  2021 год аб’яўлены Годам сям’і, у касцёле – Год святога Юзафа, і мы гаворым увесь час пра тое, што людзі моцныя сем’ямі і выхоўваюцца ў сем’ях. Дык вось, гэта быў прыклад той сям’’і. Яны разам працавалі ў музеі ў Мількаўшчыне, яны разам працавалі на беларускую мову ў Гародні. Яны разам жылі, яны гадавалі сваіх дзяцей. Гэта ўзор для Беларусі.

Пахавалі Аляксандра Савянкова 31 снежня на новых скідзельскіх могілках у вёсцы Партызанская.

Гарадзенская абласная арганізацыя ТБМ выказвае свой смутак і спачуванні сям’і нябожчыка з прычыны смерці сапраўднага Беларуса і Патрыёта.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас