Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Сыны святла ведаюць сваю канчатковую мэту, вядуць дыялог у любой сітуацыі і прыслухоўваюцца да іншадумцаў”

“Сыны святла ведаюць сваю канчатковую мэту, вядуць дыялог у любой сітуацыі і прыслухоўваюцца да іншадумцаў”

6 студзеня 2021, 00:12 Грамадства 18
“Сыны святла ведаюць сваю канчатковую мэту, вядуць дыялог у любой сітуацыі і прыслухоўваюцца да іншадумцаў”

У мінулыя гады на Нараджэнне Хрыстова дзяржаўнае тэлебачанне вяло трансляцыю з менскай катэдры, але ў гэтым годзе стрым вёўся з Магілёва. Вікарны біскуп Магілёўскі Аляксандр Яшэўскі, упершыню апынуўшыся на авансцэне, выступіў з прамовай настолькі ж выверанай па фармулёўках, наколькі прынцыповай па сваім мэсэджы.

 Крыніцы “Нашай Нівы” ў Касцёле расказалі, што тэлебачанне прапанавала, каб імшу вёў любы біскуп, толькі не Юрый Касабуцкі. Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі біскуп Касабуцкі звярнуў увагу на сябе палкімі казаннямі ў верасні і кастрычніку, калі за межамі краіны аказаўся мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Калі планавалася тэлетрансляцыя, сам Кандрусевіч яшчэ быў не ў краіне, улады далі яму дазвол вярнуцца перад самымі святамі.

Касцёл прапанаваў зладзіць трансляцыю з Магілёва, з касцёла Унебаўзяцця Святой Дзевы Марыі і Святога Станіслава.

 

Вікарны біскуп Аляксандр Яшэўскі пачаў сваю прамову пад-час службы з падзякі ўсім тым, чыімі малітвамі і высілкамі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч змог вярнуцца да сваёй паствы.

Біскуп маліўся, каб “у гэты складаны час каронавіруса і грамадска-палітычнага крызісу, каб Бог спыніў эпідэмію і каб перамагла Божая праўда і справядлівасць”.

Далей біскуп гаварыў пра цынічныя паводзіны цара Ірада, прэфекта Юдэі Понтыя Пілата, а таксама першасвятара Каяфы. І вось у гэты “безнадзейны час у гісторыі, падчас гэтага беззаконня Бог прыйшоў у свет”, – сказаў біскуп. “Ён не прыйшоў, каб знішчыць ірадаў, Ён прыйшоў як святло надзеі, гаючае святло, ціхае святло”, – адзначыў біскуп.

“Бог бачыць шарлатанаў, якія скажаюць Божую праўду, але працягвае ціха жыць у чалавеку”. “Спакой Божы прыходзіць адным шляхам – праз выкананне Божай Волі, калі мы імкнёмся быць добрымі да нашых бліжніх”, – казаў біскуп.

“Самае страшнае – гэта грэх, – цытаваў святога Францішка Сальскага біскуп Яшэўскі. – Але другое самае страшнае – гэта жыццё ў страху, ці калі адсутнічае мір”.

“Народ, які не прызнае Бога, ходзіць у цемры”, – нагадаў біскуп Яшэўскі.

“Людзі цемры неабходны дыялог замяняюць на маналог і баяцца іншадумцаў, яны вядуць і іншых да вечнай цемры”.

“Сыны святла ведаюць сваю канчатковую мэту, вядуць дыялог у любой сітуацыі і прыслухоўваюцца да іншадумцаў”. “Менавіта таму нараджэнне Хрыста можа параўнаць са святлом“, – казаў біскуп.

“Колькі існуе тэрору, гвалту і рэпрэсій!” – сказаў біскуп пра цяперашнюю сітуацыю на свеце.

“У гэтым годзе свята не такое радаснае“, – адзначыў біскуп. “Увесь свет скаланула пандэмія каронавіруса, а Беларусь – грамадска-палітычны крызіс. Ці можа быць поўнаю радасць, калі за сямейным сталом з’яўляюцца пустыя месцы або калі ў сям’і жалоба?” – пытаў біскуп.

Ён таксама гаварыў пра “выпрабаванне пандэміяй”. “Няхай нашы ўрачы і ўвесь медперсанал адчуваюць падтрымку ад Бога і ад нас, вельмі ўдзячных ім людзей”.

“Няхай у нашай краіне настане супакой, пераможа Божая праўда, справядлівасць і свабода, – заклікаў біскуп Яшэўскі. – Каб стаць народам, трэба сустрэцца адно з адным у дыялогу, тварам у твар і плячо ў плячо. Няхай Беларусь наноў стане краінай міру і ўзаемапавагі”, – зноў падкрэсліў біскуп у прамове, настолькі ж выверанай па фармулёўках, наколькі прынцыповай па сваім змесце і заключаным у ім пасланні.

 

Пасля казані людзі на розных мовах – па-беларуску, расей-ску, польску, англійску, літоўску – прыгожа маліліся ў тым ліку за ўлады, каб яны прыслухоўваліся да людзей, і за тых, хто не можа сустрэць свята дома праз эміграцыю і іншыя прычыны. А таксама за хворых на каронавірус і за маці, якія чакаюць нараджэння дзяцей.

Паводле Сяргея Гезгалы, https://nn.by/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас