Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Слова Божае мовай роднаю

Слова Божае мовай роднаю

6 студзеня 2021, 00:07 Выданні, ТБМ 57
Слова Божае мовай роднаю

Сябры Валожынскай суполкі ТБМ зноў абрадавалі землякоў-аматараў роднай мовы і культуры –  выпусцілі чарговы каляндар на 2021г. (адзін ліст). Прысвечаны ён святарам-патрыётам, якія (кожны ў свой час) у сваёй пастырскай дзейнасці кіраваліся і кіруюцца не толькі бязмежнай любоўю да Бога, але і вялікай павагай да людзей, роднага слова, культуры.

Адзін з іх – усім добра вядомы легендарны ксёндз-марыянін, перакладчык Бібліі і літургічных тэкстаў Уладзіслаў Чарняўскі, які з 1953г. быў пробашчам касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Вішневе. Як вядома,  гэта адзіны святар на Беларусі, які богаслужэнне вёў па-беларуску. 14 сту дзеня 2021 г. яму спаўняецца 105 гадоў, а 22 снежня – 10 гадоў як адышоў да нябеснага Айца, якому так шчыра служыў тут, на зямлі. Дзякуючы самаахвярнай працы парафіянкі Тарэсы Бітэль, на 100-годдзе святара быў адкрыты музей У. Чарняўскага. Дарэчы, і сёння ён утрымліваецца на ўласныя сродкі  спадарыні Тарэсы.

Другі святар, якога прэзентавалі, – протаіерэй Сяргей Лепін, доктар тэалогіі, дацэнт Менскай духоўнай акадэміі. 10 гадоў ён узначальвае прыход Свята-Праабражэнскай царквы ў Ракаве. Суаў-тар і вядовец тэлеперадачы “Святыні Беларусі”. Гэта мужны і сумленны чалавек, які сёння смела выказаў сваю грамадзянскую і святарскую пазіцыю.

Пазначаны асноўныя праваслаўныя і каталіцкія святы, дзяржаўныя святы, некаторыя памятныя даты, а таксама нагаданы юбілеі асоб, якія так ці інакш звязаны або з нашым рэгіёнам, або з асноўнай тэмай нашага выдання “Слова Божае мовай  роднаю”. Каляндар зручны ў карыстанні, дае асноўную культурную, духоўную інфармацыю.

Наш кар..

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5434
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас