• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 14 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Хто галоўны вораг беларускіх уладаў?

Хто галоўны вораг беларускіх уладаў?

5 студзеня 2021, 23:42 Грамадства 6
Хто галоўны вораг беларускіх уладаў?

Назіраючы за падзеямі, якія сёння адбываюцца ў краіне, складаецца ўражанне, што такім ворагам з’яўляецца бела-чырвона-белы сцяг – БЧБ-сцяг. Яму аб’яўлена сапраўдная вайна. Яго аўтакранамі здымаюць з высотных дамоў, спілоўваюць дрэвы на якіх ён вісіць, высякаюць з лёду, звозяць са сквераў лаўкі, размаляваныя пад сцяг, штрафуюць людзей, што вывешваюць яго на сваіх гаўбцах, знішчаюць нават бела-чырвоныя стужкі, штрафуюць і садзяць на содні тых, хто на сваім адзенні і парасонах мае гэтыя колеры. Здаецца, хутка дабяруцца і да дзяржаўных сцягоў, на якіх прысутнічае беларускі арнамент у белачырвоным колеры. Усім відавочна абсурднасць гэтага.

З кожным днём барацьба з ім узмацняецца. Сёння ён на вышэйшым узроўні абвешчаны нацысцкім сімвалам. Каб пераканаць беларускі народ у гэтым, пачалі скарыстоўваць так званыя дыялогавыя пляцоўкі. Першая з іх у нашым раёне прысвячалася абмеркаванню змен у дзейную Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Другая, што адбылася 17 снежня, была прысвечана тэме экстрэмізму, нацызму і БЧБ-сцягу. На яе былі запрошаны сябры Каардынацыйнай рады грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і прафарганізацый. У дыялогу прынялі ўдзел кіраўнікі мясцовай улады, дэпутат ПП НС па нашай акрузе і ў якасці “цяжкой артылерыі”- тройчы дэпутат НС докт. гіст. навук Марзалюк І.А.

Дык вось, ніякага дыялогу не адбылося, а быў маналог вышэйназванага дэпутата. Ён вельмі эманацыянальна прачытаў двухгадзінную лекцыю па азначанай тэме. Выступілі, задалі пытанні ўсяго каля пяці прысутных, якіх ён пастаянна перапыняў. Адказы зацягваў, часта паўтараючы тое, што выказваў у лекцыі. Паседжанне цяг-нулася каля чатырох гадзін без перапынку. Галоўную ўвагу свайго выступу ён засяродзіў на выкарыстанні БЧБ-сцяга ў часы Вялікай Айчыннай вайны беларускімі кала-барантамі, якіх называў падонкамі, шваллю, здраднікамі, правёўшы паралель з сённяшнімі дэманстрантамі, паказаўшы іх генетычную сувязь з імі. Пры гэтым, доктар навук распавёў нам, што вокліч “Жыве Беларусь!” нашы нацысты перанялі з фашысцкага “Хайль Гітлер!”. Вось так!? Хаця свае воклічы калабаранты пасылалі краіне, а не нейкаму свайму лідару. Гэта па-першае, а па-другое, доктару гістарычных навук не пашкодзіла б ведаць, што аўтарам воклічу з’яўляецца Я. Купала.

Мяркую, што падобныя “дыялогі” будуць адбывацца па ўсёй краіне. Галоўная іх мэта адцягнуць увагу беларусаў ад сапраўдных прычын цяперашняга палітычнага крызісу і звесці да барацьбы супраць БЧБ-сцяга, а то і ўвогуле супраць белага і чырвонага колеру, што ў выніку можа прывесці нават да дэфіцыту тканіны і ўсяго, што мае белы і чырвоны колер.

 

Сябар ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

 С. Бародзіч,

Асіповічы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1423
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0523
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0822
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску
ТБМ

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

23 сакавіка 2020, 23:1221
Далучайцеся да нас