• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 24 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Завіталі ў госці да Валянціна Таўлая пад Новы год!

Завіталі ў госці да Валянціна Таўлая пад Новы год!

30 снежня 2020, 20:43 Культура 5
Завіталі ў госці да Валянціна Таўлая пад Новы год!

Сапраўдным падарожжам у часе стала для вучняў 8 класа адзінаццатай школы горада Ліды наведванне мемарыяльнага пакоя літаратурнага аддзела Лідскага гістарычна-мастацкага музея. На першы погляд, нічым знешне непрыкметны домік, дзе жыў напярэдадні вайны беларускі пісьменнік Валянцін Таўлай, унутры з’явіўся “машынай часу”. Не паспелі юныя госці ўвайсці і разгледзецца, як адразу іх сардэчна прывітала ахмістрыня і запрасіла прайсці ў пакой, стылізаваны пад даваенны перыяд. Але не толькі сам інтэр’ер пакоя стварыў у дзяцей уяўленне мінулага часу, а больш тэатралізаванае дзеянне герояў з мінулага дапамагло наогул заглыбіцца ў эпоху, калі жыў пісьменнік.

У горадзе Лідзе ўсім добра вядомы домік Таўлая, і вучні адзінаццатай школы сюды завітвалі не раз: выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, прэзентацыі кніг, музейныя заняткі… А вось на гэты раз іх чакала сустрэча з сапраўдным вобразам беларускага пісьменніка. У вобразе Валянціна Паўлавіча Таўлая і яго жонкі Кіры дзяцей сустрэлі Алесь Хітрун і Надзея Хартановіч, навуковыя супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

Усё было настолькі набліжана да жыцця, што здавалася, быццам сам Валянцін Паўлавіч распавядае пра сябе, пра сваіх родных, пра свае мары выдаць зборнік твораў, пра тагачаснае жыццё ў перадваеннай Лідзе. Пачулі вучні і вершы па-беларуску і па-польску, бо менавіта на гэтых мовах пачынаў пісаць творы малады паэт. Акрамя таго, думкі Таўлая былі заняты выданнем чарговага нумара раённай газеты “Уперад”, дзе ён працаваў да вайны. На дапамогу Валянціну Таўлаю, па запрашэнні ахмістрыні, у вобразе якой выступіла Наталля Валынец, старэйшы навуковы супрацоўнік музея, прыйшлі госці. Вучні 8 класа атрымалі першае заданне: дапамагчы падрыхтаваць чарговы нумар газеты “Уперад”. З гэтым заданнем дзеці справіліся хутка, і гэтым самым дапамаглі наблізіць час наступлення Новага году.

А каб дапамагчы паэту ажыццявіць мару выдаць зборнік твораў, вучням прапанавалі намаляваць малюнкі на тэмы пачутых падчас сустрэчы вершаў. Гэтае заданне вучні выконвалі з асаблівым задавальненнем. А калі Валянцін Паўлавіч папрасіў размеркаваць дзіцячыя фотаздымкі вядомых рускіх і беларускіх пісьменнікаў і абавязкова знайсці яго фотакартку, то метадам выключэння, заданне было выканана, што прыйшлося даспадобы паэту.

У інтэрактыўнай форме прайшло абмеркаванне з вучнямі таго, як святкавалі навагодняе свята ў 1940 годзе і святкуюць цяпер, у 2020-м, як выглядала навагодняя ёлка, чым яе ўпрыгожвалі, якія дарылі падарункі родным і сябрам. Паспрабавалі параўнаць асаблівасці жыцця і побыту людзей той эпохі і сучаснай. Як аказалася, на здзіўленне дзяцей, 80 гадоў таму яшчэ не было шарыкавых ручак, у кожным доме не было тэлефона, пра інтэрнэт ніхто не чуў. І калі Валянцін Паўлавіч быў задаволены сваім часам, то пачуўшы, як жывуць людзі ў наш час, пераканаўся, што мы жывём значна лепш.

У пераднавагодняе свята госці паэта не засталіся без падарункаў, кожны атрымаў салодкі пачастунак і дыплом за актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Вучні, у сваю чаргу, напісалі паэту свае пажаданні і склалі іх у маленькі навагодні куфэрак пад елку.

Вось такое неверагоднае перамяшчэнне ў часе здзейснілі вучні 8 класа адзінаццатай школы горада Ліды падчас наведвання доміка Таўлая. Валянцін Паўлавіч чакае ў госці да сябе ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй мінулага часу. Завітайце, не пашкадуеце!

Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 8 Б класа СШ № 11.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5218
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1218
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту
Культура

У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту

29 верасня 2020, 18:3516
Далучайцеся да нас