Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Урок любові да гісторыі роднага краю

Урок любові да гісторыі роднага краю

23 снежня 2020, 23:29 ТБМ 59
Урок любові да гісторыі роднага краю

Пісьменнік і краязнавец, старшыня Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ Сяргей Чыгрын правёў для старшакласнікаў Слонімскай сярэдняй школы № 2 своеасаблівы ўрок, прысвечаны гісторыі роднай Слонімшчыны. Аўтар не толькі распавёў пра цікавыя гістарычныя імгненні слонімскай зямлі, расказаў пра знакамітых слонімцаў, пра помнікі і падзеі, пра Міхала Казіміра Агінскага і яго славуты тэатр у Слоніме, а таксама пазнаёміў школьнікаў са сваімі апошнімі кнігамі, у якіх апісана слонімская зямля і лёсы яе людзей.

З вялікім захапленнем слухалі школьнікі і пра ўкрадзеныя слонімскія скарбы, якія за апошнія трыста гадоў зніклі з храмаў, палацаў, навучальных устаноў і музеяў Слонімшчыны. Многія каштоўныя скарбы сёння знаходзяцца па-за межамі Беларусі, а іншых і след знік. Пыталіся школьнікі і пра слонімскія падзямеллі, пра якія чыталі ў газетах і чулі ад сваіх бацькоў і дзядоў, пра лёсы слонімскіх літаратараў. Але за адзін урок ахапіць самае цікавае з гісторыі слонімскай зямлі госцю не ўдалося, таму было вырашана сустрэцца яшчэ раз пасля зімовых канікулаў.

Аксана Шпак,

Беларускае Радыё Рацыя,

Слонім. Фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Гісторыя беларускай мовы
Мова

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:5714
Далучайцеся да нас