Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. ФРГ выдзеліць 500 млн еўра на барацьбу са зменай клімату ў бедных краінах

Навіны Германіі. ФРГ выдзеліць 500 млн еўра на барацьбу са зменай клімату ў бедных краінах

22 снежня 2020, 20:55 У свеце 24
Навіны Германіі. ФРГ выдзеліць 500 млн еўра на барацьбу са зменай клімату ў бедных краінах

Падчас анлайн-канферэнцыі ва ўгодкі Парыжскай дамовы Меркель паабя-цала выдзеліць 500 мільёна еўра для падтрымкі бедных краін у барацьбе са зменай клімату.

Канцлер ФРГ Ангела Меркель паабяцала накіраваць амаль 500 мільёнаў еўра на падтрымку бедных краін у барацьбе са зменамі клімату. “Усе дзяржавы павінны мець магчымасць фінансаваць неабходныя інвестыцыі ў абарону клімату”, – заявіла яна ў суботу, 12 снежня, у відэазвароце да ўдзельнікаў саміту па задачах у вобласці змены клімату, які праходзіў у анлайн-фармаце пад старшынствам ААН, Вялікабрытаніі і Францыі ў партнёрстве з Чылі і Італіяй. Сродкі паступяць з бюджэту міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Акрамя таго, Германія па-ранейшаму прыхільная свайму абяцанню да 2020 года падвоіць інвестыцыі ў абарону клімату да чатырох мільярдаў еўра ў год, адзначыла далей Меркель. Краіна таксама прыкладзе ўсе высілкі, каб да наступнай Кліматычнай канферэнцыі ААН COP26, запланаванай на снежань 2021 года ў Глазга, быў вызначаны план абароны клімату ў бедных краінах з дапамогай міжнароднай супольнасці.

 

Пяць гадоў Парыжскай дамове

па клімаце

Анлайн-саміт праводзіцца ў пятыя ўгодкі падпісання Парыжскай дамовы па клімаце, у рамках якой дзяржавы абавязаліся прымаць меры для барацьбы з глабальным пацяпленнем.

Напярэдадні краіны ЕС дамовіліся пра скарачэнне шкодных выкідаў у атмасферу да 2030 года не меней, чым на 55% у параўнанні з узроўнем 1990 года. Мэта дамоўленасцяў – выкананне мэт Парыжскай дамовы па клімаце, адзначаецца ў заяве па выніках саміту.

Еўрапейская Рада пацвердзіла “амбіцыйную прапанову” Еўрапейскай Камісіі (ЕК), і гэта “вызваляе нам дарогу да кліматычнай нейтральнасці да 2050 года”, напісала ў Twitter кіраўнік ЕК Урсула фон дэр Ляйен (Ursula von der Leyen).

DW.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас