Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Літаратурная прэмія імя Анатоля Іверса прысуджана Рычарду Бялячыцу

Літаратурная прэмія імя Анатоля Іверса прысуджана Рычарду Бялячыцу

22 снежня 2020, 20:51 Культура, Навіны 28
Літаратурная прэмія імя Анатоля Іверса прысуджана Рычарду Бялячыцу

Сёлетняя штогадовая літаратурная прэмія імя Анатоля Іверса прысуджана паэту са Шчучына, Рычарду Бялячыцу. Гэта рэгіянальная гарадзенская адзнака Саюза беларускіх пісьменнікаў. Летась гэтую ўзнагароду атрымала Антаніна Хатэнка, якая паходзіць з Зэльвы. Кажа Валянцін Дубатоўка, старшыня Гарадзенскай абласной суполкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

– Я вельмі рады абвясціць, што лаўрэатам прэміі стаў знакаміты  наш гарадзенскі паэт  Рычард  Бялячыц, які працуе ў  палацы Друцкіх-Любецкіх. І вось я, маючы нагоду, хачу яго павіншаваць з гэтай прэміяй. У Рычарда Бялячыца амаль штогод выходзіць новая кніга, ён зараз вельмі  плённа працуе. Тым  больш, што  ён у нас такі невыпраўны рамантык,  уся яго  творчасць светлая, пра  людзей, пра мясцовасць. Прэмія падкрэслівае значны ўклад Рычарда Бялячыца ў развіццё беларускай паэзіі.

Валянцін Дубатоўка, як кіраўнік абласной суполкі з вялікім абурэнем глядзіць на тое, што  некаторыя сябры творчай  арганізацыі,  пісьменнікі-беларусы, забываюцца на сваю місію, быць з народам у цяжкі час і пісаць для яго, і з’язджаюць з Беларусі.

Якуб Сушынскі, 

Беларускае Радыё  Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас