Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Прэзідэнт ФРГ нагадаў пра значнасць адносін з Польшчай

Навіны Германіі. Прэзідэнт ФРГ нагадаў пра значнасць адносін з Польшчай

15 снежня 2020, 06:13 У свеце 24
Навіны Германіі. Прэзідэнт ФРГ нагадаў пра значнасць адносін з Польшчай

Прэзідэнт ФРГ Штайнмайер у 50-я ўгодкі жэсту пакаяння канцлера Вілі Брандта ў Варшаве вітаў рашэнне бундэстага паставіць у Берліне помнік палякам – ахвярам Другой сусветнай вайны.

 

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтар Штайнмайер (Frank-Walter Steinmeier) нагадаў пра значнасць адносін Федэратыўнай Рэспублікі з Польшчай. Партнёрства Германіі і Польшчы з’яўляецца “важнай перадумовай да паспяховай будучыні”, гаворыцца ў відэапаведамленні Штайнмайера, апублікаваным у панядзелак, 7 снежня, праз 50 гадоў пасля знакамітага жэсту пакаяння канцлера ФРГ Вілі Брандта (Willy Brandt) у Варшаве.

“Але мы не забудземся і мінулае. Ні гора палякаў, ні гістарычная мужнасць для пагаднення, ні кленчанне, якое нагадвае нам пра гэта”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт ФРГ вітаў рашэнне бундэстага паставіць у Берліне помнік палякам – ахвярам Другой сусветнай вайны. Па меркаванні Штайнмайера, манумент стане “бачным знакам супраць забыцця”.

Міністр замежных спраў ФРГ Хайка Мас (Heiko Maas) таксама не пакінуў без увагі юбілей важнага палітычнага жэсту. Учынак Брандта з’яўляецца прызнаннем віны Германіі за злачынствы Халакосту супраць чалавечнасці, піша Мас у калонцы для выдання Passauer Neue Presse. Сам экс-канцлер не нясе віны, падкрэсліў кіраўнік МЗС ФРГ. Ён “схіліў калені за тых, каму варта так зрабіць”, адзначыў міністр, таксама вітаючы рашэнне бундэстага.

Варшаўскае гета

 

У 1940 годзе нацысты стварылі ў Варшаве самае вялікае габрэйскае гета на тэрыторыі акупаванай імі Еўропы. У ліпені-верасні 1942-га 300 тысяч габрэяў з Варшавы былі дэпартаваны ў канцэнтрацыйны лагер Трэблінка і знішчаны. Сотні жыхароў габрэйскага раёна аб’ядналіся ў падпольныя групы супраціву. Паўстанне ў Варшаўскім гета ішло з 19 красавіка па 16 траўня 1943 года і было жорстка задушана нацыстамі.

 

Вілі Брандт узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру

 

Вілі Брандт узначальваў урад ФРГ у 1969-1974 гадах. 7 снежня 1970 года падчас візіту ў Польшчу ён устаў на калені перад помнікам героям паўстання ў Варшаўскім гета. Спантаны жэст стаў знакам пакаяння за злачынствы, здзейсненыя немцамі ў часы нацыянал-сацыялізму. У 1971 году Брандт быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй міру “за стварэнне ўмоў для сур’ёзнага дыялогу паміж Усходам і Захадам”.

DW

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас