Не на карысць газеце, калі яна з нумара ў нумар публікуе спрэчку дзвюх асобаў. Але некалькі рэплік на “адказ заслужаным” А. Дзьячкова сказаць усё ж варта.
У сваім папярэднім лісце (“НС” 4.11) я пісаў аб праве А. Трусава, А. Анісім ды іншых грамадзян краіны патрабаваць ад прэтэндэнта на самую высокую дзяржаўную пасаду валодання тытульнай мовай гэтай краіны. З гэтага пачаў свой тэкст, гэтым і скончыў. Чакаў, што А. Дзьячкоў неяк закране гэтае пытанне. Але не дачакаўся. Галоўнае ў маім тэксце ён праігнараваў. Зусім па Крылову: слана не прыкмеціў.
Ён засяродзіўся на праве крытыкаваць. Цытую: “… крытыку ніхто не любіць, сказаць па шчырасці, я і сам яе не дужа люблю”. Гэта мякка сказана. Крытыку Алег дужа не любіць і рэагуе на яе досыць агрэсіўна. Урэшце, каб не перашкаджаць яму сваімі крытычнымі заўвагамі, я перад апошнім з’ездам сышоў з гарадской рады. У версіі Алега: ён мяне “пасунуў”.
Што ж тычыцца старшынства ў абласной арганізацыі, за якую я нібыта ўчапіўся “сінеючымі пальцамі”, то варта патлумачыць. Гэтую пасаду я заняў два гады таму, змяніўшы Яраслава Клімуця, які па ўзросце і па стане здароўя ужо не мог цягнуць лямку. Заняў, хаця і мне ўжо хацелася на грамадскую пенсію, бо іншага прэтэндэнта на пасаду не было. Тады на канферэнцыі я сказаў, што буду займаць гэтую пасаду (больш намінальна) два гады, чакаючы, што за гэты час знойдзецца нехта маладзейшы і больш актыўны. Так што буду рады, калі і тут мяне нехта “пасуне”. І тады мае пальцы прымуць іншае адценне.
Падумаў: навошта ён сказаў пра “сінеючыя пальцы”? Усе ведаюць, ад каго з’явіўся гэты вобраз. І параўноўваць мяне з тым суб’ектам – гэта нейкая абраза. Бяда Алега ў тым, што ён не адчувае мяжы паміж крытыкай і абразай.
Гэта не толькі ў дачыненні да мяне. Людзей старэйшага пакалення, якія здабылі незалежнасць нашай краіне і шмат чаго добрага зрабілі для яе (З. Пазьняка, А. Трусава, Л. Баршчэўскага ды іншых), крытыкаваць, канешне ж, можна. А калі-нікалі і варта. Але на першым месцы ў гэтай крытыцы павінна быць павага. Павага, якая дапаможа выбраць правільную форму, правільны тон крытыкі. А петушыныя наскокі, выказаныя агрэсіўна павышаным тонам (“Вы зганьбілі сябе!”), на мой погляд, недарэчныя.
І ўвогуле ў сваім тэксце я пісаў не пра Алега (ці Пятра, Сяргея, Івана), я там нават не згадваў яго прозвішча. Я пісаў пра пэўную частку сучасных маладых людзей, якія, не ведаючы, што рабілася напрыканцы 80-х, на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, лічаць сябе першапраходцамі і грэбліва ставяцца да старэйшых.
А гэтая грэблівасць ад Алега аж тырчыць. Услу-хайцеся: “Мы пасунулі ў нашай арганізацыі заслужаных пенсіянераў і прэдпенсіянераў, якія “сінеючымі пальцамі” ўчапіліся і ўвесь час любілі ўваходзіць у раду, ездзіць на з’езды і засядаць у прэзідыумах”. Пра сябе, “пасунутага”, я ўжо напісаў. А каго яшчэ з пенсіянераў “пасунуў” Алег? Мне ўзгадваецца толькі адно прозвішча – Яраслаў Клімуць, які стварыў Магілёўскую філію ТБМ і, будучы дэканам філалагічнага факультэта, доўгі час ачольваў яе, шмат чаго зрабіўшы (пра што Алег, мабыць, нічога не ведае). Ён даўно прасіўся быць “пасунутым”, але нікога не знаходзілася. Падрос А. Дзьячкоў, малады, актыўны, з пэўнымі ідэямі – і яго ахвотна пусцілі на тую пасаду. Сцяг яму ў рукі! Але ж чым Я. Клімуць заслужыў такую грэблівасць?
Тут варта яшчэ звярнуць увагу на гэтае “мы”. Алег піша ад імя нейкай супольнасці, мяркую, ад імя рады. Няўжо іншыя сябры гарадской рады гэтак жа грэбліва ставяцца да нас, старэйшых?
А зараз А. Дзьячкоў бярэцца “пасоўваць” рэспу-бліканскае кіраўніцтва ТБМ. Пагражае гэтым, бач! Рыхт-уйцеся, менчукі!
Міхась Булавацкі.
P.S. Калі спадар А. Дзьячкоў захоча мне нешта сказаць праз газету, мяркую, варта даць яму такую магчымасць. Але, што б ён там ні напісаў, адказваць праз