Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Не магу маўчаць!

Не магу маўчаць!

24 лістапада 2020, 14:24 Грамадства 25
Не магу маўчаць!

Такое ўражанне ад артыкула М. Варанца за № 44 “Нашага слова”, што ён напісан па заказу рэжыму Лукашэнкі. Не буду пералічваць справы Латушкі, Бабарыкі для народа Беларусі. Чалавек, які чытае, ведае гэта.

А вось абраза ў бок С. Ціханоўскай – камень у бок самога аўтора.

Гэтая кухарка, спадар Варанец, размаўляе з кіраўнікамі дзяржаў, добра валодае ангельскай мовай. На пытанні па-ангельску таксама без запінкі адказвае па-ангельску. А пра грошы – гэта, як быццам, спецзаказ спецслужбаў Расіі.

Тры жанчыны прымусілі паверыць, павялі за сабой, ускалыхнулі нацыянальную годнасць кожнага разумнага беларуса. Вы, спадар Варанец, дрэнна ведаеце праграмму Святланы Ціханоўскай. Ёй не трэба ўлада, ёй патрэбны празрыстыя выбары без яе.

 

А  вось артыкул В. Сазонава чытала і плакала. Можа я не маю лагічнага мыслення? Я – жанчына эмацыянальная. Эмоцыі таксама рухаюць жыццём.

Не кожны мужчына адважыцца так зрабіць,як Марыя Калеснікава. І дай Бог мужнасці такой усім мужчынам.

Ёсць беларускія сімвалы – будзе і беларуская мова!        

                                     Чалец ТБМ Астаповіч Г. К.,

аг. Дараганава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4515
Далучайцеся да нас