Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гарадзенскае беларускамоўнае выданне прызнана лепшым рэгіянальным медыем

Гарадзенскае беларускамоўнае выданне прызнана лепшым рэгіянальным медыем

24 лістапада 2020, 15:01 Выданні, Грамадства 27
Гарадзенскае беларускамоўнае выданне прызнана лепшым рэгіянальным медыем

Беларускамоўнае выданне з Гародні Hrodna.life па выніках конкурсу Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыя прызнана лепшым рэгіянальным медыем Беларусі. Пра адметнасці конкурсу распавядае рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота:

– Атрымліваецца, мы ўзялі самую галоўную ўзнагароду сярод і друкаваных газет, і інтэрнэт-сайтаў. Было 13 удзельнікаў, 13 рэгіянальных медыяў удзельнічала ў конкурсе, 96 журналістаў і амаль 300 матэрыялаў. Акрамя галоўнай узнагароды мы яшчэ ўзялі 8 дыпломаў і першыя месцы ў розных намінацыях.

Адным з пераможцаў гэтага конкурсу стаў вядомы журналіст Гародні Руслан Кулевіч, які, па словах Аляксея Шоты, паказаў на сваіх фота гістарычную рэканструкцыю падзей Халакосту ў Гародні:

– Гэта быў фотарэпартаж з такой маўклівай акцыі памяці, прысвечанай Халакосту ў Гародні, гісторыя гарадзенскага гета. Гэта быў марш даволі вядомых гарадзенскіх акцёраў – Васіля Калача і яго калег з тэатра “Гіксаген”. Яны прайшліся па вуліцы Савецкай, ад Віленскай да вялікай сінагогі ў строях эпохі, з нашытымі жоўтымі зоркамі Давіда, рэканструючы ўваход габрэяў у гета, калі іх сагналі туды ў 1941 годзе.

Для гарадзенскага выдання перамога ў конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыяў – не адзінае прызнанне 2020 года. Hrodna.life таксама сёлета атрымаў высокія адзнакі ў маніторынгу выканання прафесійных стандартаў MediaIQ.

Беларускае

Радыё Рацыя.

Фота: hrodna.life.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас