Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Змітрок Бядуля лёг у родную зямлю

Змітрок Бядуля лёг у родную зямлю

23 лістапада 2020, 22:26 Грамадства, Культура 102
Змітрок Бядуля лёг у родную зямлю

У цяжкую ваенную восень 1941 года Змітрок Бядуля разам са сваёй сям’ёй вымушаны быў накіравацца ў эвакуацыю ў Ташкент. Па ўспамінах відавочцаў, на станцыі Сямігаловы Арол пісьменнік выйшаў з цягніка, каб паспрабаваць абмяняць рэчы на ежу. Неўзабаве прагучаў гудок, які абвяшчаў аб адпраўленні цягніка. Усе, каб не спазніцца, кінуліся да сваіх вагонаў… Пабег і Бядуля, немалады ўжо чалавек. Паспеў. Але праз некалькі хвілін яго не стала. Не вытрымала сэрца. Здарылася гэта 3 лістапада. На станцыі Уральск сям’я Бядулі вымушана была сысці з цягніка. Там, ва Уральску (паўночны захад Казахстана), класіка беларускай літаратуры і пахавалі. Пасля вайны сям’я вярну-лася ў Менск і на працягу доўгага часу неаднаразова ўздымала пытанне аб вяртанні парэшткаў Змітрака Бядулі на Радзіму. І вось 3 лістапада 2020 года, нарэшце, адбылося ўрачыстае перапахаванне пісьменніка ў роднай зямлі.

 

Перапахаванне пісьменніка стала магчымым дзякуючы фонду імя Марыі-Магдалены Радзівіл, які вядомы некалькімі паспяхова рэалізаванымі праектамі (адзін з апошніх – усталяванне помніка беларускаму пісьменніку Яну Баршчэўскаму ва ўкраінскім горадзе Чуднаў).

Менавіта прадстаўнікі фонду згодна з просьбай Яфіма Плаўніка, сына Змітрака Бядулі, узяліся за гэтую няпростую справу, за якую раней браліся многія, але, на жаль, ніхто не змог давесці да лагічнага завяршэння.

Апошнюю грамадскую ініцыятыву падтрымалі розныя ўстановы і арганізацыі як беларускія, так і замежныя. Па словах кіраўніка фонду Аляксандра Сапегі, для многіх устаноў Казахстана, у якія давялося звяртацца, гэта пытанне было, скажам так, новым. Таму яны ўвесь час перанакіроўвалі прадстаўнікоў фонду то да адной інстанцыі, то да іншай. Але, урэшце рэшт, атрымаўшы ўсе дазволы, паспяхова правёўшы эксгумацыю, самалётам расійскай кампаніі парэшткі пісьменніка, разам з надмагільнай плітой, былі перавезены ў Беларусь. Адбылося тое 26 лютага 2020 года.

Перапахаванне Зміт-рака Бядулі адбывалася на дзяржаўным узроўні.

Цырымонія развітання прайшла ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – “Беларускай хатцы”, на вуліцы Рабкораўскай. Месца было абрана невыпадкова, бо менавіта ў гэтым драўляным дамку 1904 года пабудовы, доўгі час жыў Змітрок Бядуля.

Пахавалі Змітрака Бядулю на Усходніх могілках.

Паводле “Культуры”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас