Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ХХ з’езд Партыі БНФ і ХVI з’езд ГА БНФ “Адраджэньне”

ХХ з’езд Партыі БНФ і ХVI з’езд ГА БНФ “Адраджэньне”

19 лістапада 2020, 00:34 Грамадства 19
ХХ з’езд Партыі БНФ і ХVI з’езд ГА БНФ “Адраджэньне”

7 лістапада ў Менску прайшлі XX з’езд Партыі БНФ і ХVI з’езд Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

У працы ўдзельнічалі 98 дэлегатаў, з іх 14 – у анлайн-фармаце. З прывітаннямі да дэлегатаў звярнуліся старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, кіраўнік Таварыства беларускай мо-вы імя Францішка Скарыны Алена Анісім, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

– Сёння мы бачым, што для большасці беларусаў незалежнасць не толькі стаіць на парадку дня, але і большасць разумее яе каштоўнасць. Большасць людзей выкарыстоўвае нашы нацыянальныя сімвалы. Але для нас застаецца вялікая частка працы з-за таго, што асноўная наша каштоўнасць – мова – застаецца ў заняпадзе, – заявіла Анісім.

З’езд павінен быў прайсці ў кастрычніку, аднак арганізатары сутыкнуліся з адмовамі ў арэндзе пляцовак, таму мерапрыемства давялося перанесці.

У рэзалюцыі з’езда сказана: “У 2020 годзе беларускі народ, абураны злачыннымі маніпуляцыямі і махлярствам падчас выбарчай кампаніі, выйшаў на вуліцы дзеля дэманстрацыі пратэсту і нязгоды з нахабнымі фальсіфікацыямі. Нягледзячы на тое што абсалютная большасць акцый мела мірны характар, улады кінулі супраць пратэстоўцаў велізарныя сілы МУС і нават войскі… 

…Пад пераслед трапілі сотні актывістаў БНФ, многія з іх зведалі арышты і катаванні, супраць сябра сойма Вітольда Ашурка выстаўлены крымінальныя абвінавачанні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 384 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), і ён кінуты за краты…”.

Партыю БНФ абурае, што агрэсіўная рыторыка і заклікі да гвалту з боку ўладаў “адбываюцца адначасова з крывадушнымі заклікамі да дыялогу”.

Разам з тым у гэтай сітуацыі Партыя БНФ лічыць, што іншага выйсця з вострага палітычнага крызісу, акрамя перамоў, няма. Умовамі для іх пачатку павінны быць вызва-ленне ўсіх палітзняволеных, спыненне ўсіх палітычных крымінальных і ад-міністрацыйных спраў, зняцце абвінавачанняў.

На з’ездзе было абрана новае кіраўніцтва Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”.

На пасаду старшыні балатаваліся дзейны старшыня партыі Рыгор Кастусёў, менскі актывіст партыі Ілля Дабратвор і Васіль Заманаў з Гомеля.

Кастусёў атрымаў 66 галасоў, за Дабратвора прагаласавалі 18 дэлегатаў, за Заманава – 3.

На намеснікаў старшыні былі абраны Аляксей Янукевіч, Зміцер Салошкін, Вадзім Саранчукоў і Юры Меляшкевіч. З’езд выбраў 51 чальца органа кіравання партыі – сойма. Сярод іх вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская.

– Асноўны кірунак нашай працы – адстойванне суверэнітэту нашай краіны, гэта тое, дзеля чаго БНФ ствараўся і што заўжды было галоўным у ягонай працы. Бо пагроза страты незалежнасці і суверэнітэту Беларусі ўзрастае з кожным годам і месяцам, нават з кожным днём. І на гэтым з’езд завастрыў сваю ўвагу.

Далей, чым я мушу займацца, гэта выкананнем рашэнняў сённяшняга з’езда, гэта і адраджэнне беларускай мовы і іншыя кірункі працы. І мы павінны настойваць на тым, каб нарэшце пачаліся перамовы апазіцыі наконт вызвалення палітвязняў,  парушэнняў заканадаўства, у тым ліку выбарчага. Мы будзем таксама дамагацца новых выбараў на працягу нейкага тэрміну. Вось гэтым будзе займацца Партыя БНФ, – сказаў у каментары Свабодзе Рыгор Кастусёў.

Новы намеснік старшыні партыі Юры Меляшкевіч паведаміў, што плануе заняцца працай з новымі грамадскімі ініцыятывамі і бізнес-супольнасцю. Поспех сваёй працы ён будзе ацэньваць па колькасці актывістаў, якія далучацца да партыйных мерапрыемстваў і партыйных структураў.

– Калі мы пакрыем хаця б частку абласных цэнтраў і Менска, выйдзем на раённыя арганізацыі, дзе не было палітычнай актыўнасці партыі, я буду гэта лічыць поспехам, – адзначыў Меляшкевіч. Акрамя таго, ён лічыць неабходным займацца фінансаваннем партыйных структур. – Важна, каб мы выйшлі ў сваёй дзейнасці на фінансаванне сваімі сродкамі, мабі-лізаваўшы беларускі бізнес, членаў партыі, якія хочуць цывілізаванага палітычнага працэсу ў краіне, – сказаў намеснік старшыні партыі.

 

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Вялікі беларус Адам Мальдзіс
Грамадства

Вялікі беларус Адам Мальдзіс

17 студзеня 2022, 22:0416
Далучайцеся да нас