Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У католікаў – тыдзень Успамінаў усіх памерлых

У католікаў – тыдзень Успамінаў усіх памерлых

10 лістапада 2020, 20:52 Грамадства 52
У католікаў – тыдзень Успамінаў усіх памерлых

Урачыстасць Усіх Святых адзначылі 1 лістапада каталіцкія вернікі Глыбокага. У гэты дзень яны прыйшлі на службу ў касцёл Святой Тройцы, падзякавалі Богу за дар святасці і ў аддалі пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і знаходзяцца з Богам у небе. Як кажа ксёндз-пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім Мікалай Ціхановіч, 1 лістапада Касцёл нагадвае, што наша Айчына ў небе, а не на зямлі, і мы ўсе рыхтуемся да вечнасці:

– Гэта пераход з зямнога жыцця ў вечнае, таму мы ўзіраемся ў прыклад святых, якія годна прайшлі гэты шлях. Прайшлі яго цалкам даверыўшы Богу сваё жыццё і кіраваліся абсалютна хрысціянскімі, духоўнымі каштоўнасцямі, яны давалі прыярытэт душы. Яны верылі ў жыццё вечнае і таму жылі так, праведна. І мы ўглядаемся ў іх прыклад і молімся іх заступніцтва.

Паводле Мікалая Ціхановіча, 2 лістапада каталіцкія вернікі моляцца за церпячы касцёл і душы людзей, якія адышлі. У гэты дзень людзі працэсіяй і паасобку наведваюць могілкі сваіх родных і блізкіх. Глыбачане пачынаюць гэта рабіць 1 лістапада, молячыся за родных на могілках “Копцеўка”:

– Гэта традыцыя сямейная. У нас тут пахаваны дзядуля з бабуляй, цёці, дзядзі, шэсць магілак у нас тут. Штогод мы тут бываем з сяcтрой, з братам і бацькамі. Мы прыносім кветкі, свечкі і сваю малітву.

– Маці тут пахаваная, бабуля. Я хачу кожны дзень у гэтым тыдні хадзіць і маліцца за іх. А дома молім ружанец, каб ім там было светла і ўсяго добрага было. 

Каталіцкія вернікі на працягу ўсёй актавы Успаміну ўсіх памерлых, з 1 па 8 лістапада, асаблівым чынам моляцца за памерлых і наведваюць месцы пахаванняў. 

Таццяна Смоткіна,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас