Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ХІV з’езд ТБМ адбыўся ў Менску 18 кастрычніка 2020 г.

ХІV з’езд ТБМ адбыўся ў Менску 18 кастрычніка 2020 г.

27 кастрычніка 2020, 12:11 ТБМ 17
ХІV з’езд ТБМ адбыўся ў Менску 18 кастрычніка 2020 г.

18 кастрычніка ў Менску прайшоў 14-ты з’езд Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. З’еду папярэднічала шырокая ўсебеларуская справаздачна-выбарная кампанія і на рэпубліканскі форум з’ехаліся дэлегаты з усіх абласцей Беларусі. Папраўкі ў прыезд дэлегатаў унеслі хваробы, сёлета гэта вельмі актуальна, але 72 дэлегаты са 116 абраных забяспечылі кворум.

Акрамя дэлегатаў на з’езд прыйшлі і выступілі з прывітальнымі словамі намесніца старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард і намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Наведала з’езд гарачая змагарка за беларускасць Ніна Багінская.

Пасля  выбараў мандатнай, падліковай і рэдакцыйнай камісій з’езд разгледзеў наступныя пытанні:

  1. Справаздача старшыні.
  2. Даклад рэвізійнай камісіі.
  3. Даклады намеснікаў старшыні ТБМ.
  4. Выбары старшыні ТБМ.
  5. Выбары намеснікаў старшыні ТБМ.
  6. Выбары Рэвізійнай камісіі ТБМ.
  7. Выбары Рады ТБМ.
  8. Зацверджанне рэдактара газеты “Наша слова”.

На пачатку паседжання падзякамі ТБМ был ўзнагароджаны Сяргей Сівы з Валожына і карэспандэнтка “Нашага слова” Эла Оліна.

Па першым пытанні заслухалі справаздачны даклад XIV з’езду ТБМ старшыні ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” Алены Анісім аб дзейнасці арганізацыі за перыяд з лістапада 2017 па верасень 2020 года.

Па другім пытанні заслухалі даклад старшыні Рэвізійнай камісіі Міколы Бам-бізы.

Былі заслуханы даклады першага намесніка старшыні ТБМ У. Коласа і намеснікаў Дз. Тушынскага, С. Судніка, А. Давідовіча.

Адбыліся спрэчкі і крытычныя выступленні дэлегатаў, якія прадэманстравалі розныя погляды на падзеі, якія адбываюцца ў краіне. Выступоўцы выказалі думку, што сённяшні ўздым грамадскай актыўнасці на вуліцах павінен надаць належнае месца ў дзяржаве беларускай мове. “Калі людзі высока ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі як нацыянальныя сімвалы, то яны ўздымуць і мову!”- упэўненыя дэлегаты з’езда.

Па выніках дыскусіі дзейнасць арганізацыі была прызнана здавальняльнай, зрабілі ўсё, што маглі. 

Выбары старшыні ТБМ прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове. Менская і Віцебская абласныя канферэнцыі ў свой час прапанавалі на пасаду старшыні Алену Анісім. Дэлегаты падтрымалі гэтую прапановы. Старшынёй ТБМ на другі тэрмін абрана Алена Анісім.

З’езд абраў першым намеснікам старшыні ТБМ Уладзіміра Коласа, а намеснікамі Станіслава Судніка (г. Ліда), Алега Дзьячкова (г. Магілёў) і Зміцера Солтана (г. Наваградака).

Была абрана Рэвізійная камісія ТБМ і яе старшыня Мікола Бамбіза.

Была абрана новая Рада ТБМ.

Рэдактарам газеты “Наша слова” на чарговы тэрмін зацверджаны Станіслаў Суднік.

Улічваючы складаную палітычную сітуацыю, супрацьстаянне ў грамадстве, анансаваную канстытуцыйную рэформу, з’езд прыняў усяго адну заяву, сутнасць якой прапанаваў Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў:

Заява ХІV з’езда ТБМ

З’езд ТБМ выступае за вяртанне Канстытуцыі 1994 г., у якой статус беларускай мовы быў абвешчаны як адзінай дзяржаўнай мовы ў нашай краіне.

Статус рускай і іншых моў, на якіх размаўляюць грамадзяне Беларусі, можа быць вызначаны ў новым Законе аб мовах.

18.10.2020 г.

 

Такім чынам прапановы прафесараў Леаніда Лыча і Міколы Савіцкага, якія выказваліся на папярэдніх з’ездах, практычна прынятыя. З’езд ТБМ, як і належыць, выказаўся за адзіную дзяржаўную беларускую мову, хаця некаторыя ізноў хацелі адкласці гэтае пытанне “на потым”, “каб не адпіхнуць людзей” і г.д.

На бліжайшыя тры гады пазіцыя ТБМ ясная, а наступны год па прапанове Баранавіцкай арганізацыі вырашана правесці пад знакам 30-годдзя незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Наш кар.

 

 

Паседжанне рэспубліканскай Рады ТБМ

18 кастрычніка ў Менску адбылося паседжанне новаабранай Рады ТБМ.

Рада абрала новы склад Сакратарыяту ТБМ.

Рада вывела са складу рэдкалегіі газеты “Наша слова” Юлю Бажок. Рада ўвяла ў склад рэдкалегіі газеты “Наша слова” Эдуарда Акуліна і Алесю Аўласевіч.

Рада прызначыла сваё наступнае паседжанне для зацвярджэння плана работы Таварыства на 2021 год на 24 студзеня 2021 года.

Наш кар.

 

Паседжанне Менскай абласной рады ТБМ

18 кастрычніка ў Менску адбылося пашыранае паседжнне Менскай абласной рады ТБМ, у якім акрамя сяброў рады ўдзельнічалі дэлегаты 18-га з’езда ТБМ ад Менскай вобласці.

На паседжанні ў склад Менскай абласной рады быў уведзены Сяргей Сівы з Валожына.

Сяргей Сівы быў абраны старшынём Менскай абласной рады ТБМ імя Ф. Скарыны.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5016
Далучайцеся да нас