Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Справаздачна-выбарная канферэнцыя Менскай абласной арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”

Справаздачна-выбарная канферэнцыя Менскай абласной арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”

14 кастрычніка 2020, 18:28 ТБМ 39
Справаздачна-выбарная канферэнцыя Менскай абласной арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”

3 кастрычніка ў Менску на сядзібе ТБМ па Румянцава, 13 прайшла Менская абласная канферэнцыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Дэлегатаў на канферэнцыю вылучылі Нясвіжская, Слуцкая, Валожынская і Заслаўская арганізацыі. Прысутнічалі дэлегаты ад Нясвіжскай, Слуцкай і Заслаўская арганізацый, а таксама старшыня Менскай абласной арганізацыі Мікола Курыльчык, які стаіць на ўліку ў Салігорскай арганізацыі ТБМ.

На канферэнцыі прысутнічалі старшыня ТБМ Алена Анісім і намеснік старшыні Станіслаў Суднік. 

Канферэнцыя заслухала справаздачу старшыні Менскай абласной арганізацыі М. Курыльчыка і прыняла яе да ведама.

У выступленнях дэлегатаў утрымоўвалася інфармацыя пра дзейнасць раённых структураў, а таксама крытыка ў адрас абласнога кіраўніцтва. Асабліва крытычна выказвалася старшыня Слуцкай раённай арганізацыі ТБМ Зінаіда Цімошак.

На канферэнцыі была абрана рада Менскай абласной арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. У раду ўвайшлі: Наталля Плакса – старшыня Нясвіжскай арганізацыі, Людвіка Таўгень – старшыня Валожынскай арганізацыі, Зінаіда Цімошак – старшыня Слуцкай арганізацыі, Вольга Шарэйка – старшыня Заслаўскай арганізацыі. Старшыня рады, а таксама рэвізор будуць абраныя на паседжанні рады, якое пройдзе 18 кастрычніка ў Менску пасля з’езда ТБМ.

На канферэнцыі абраны дэлегаты на з’езд ТБМ ад абласной арганізацыі: Мікола Курыльчык (Салігорск) і Вольга Шарэйка (Заслаўе).

Канферэнцыя рэкамендавала чарговаму з’езду ТБМ для разгляду на пасаду старшыні ТБМ Алену Анісім. Канферэнцыя рэкамендавала ў рэспубліканскую Раду ТБМ Людвіку Таўгень і Наталлю Плаксу.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас