Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новая кніга Сяргея Чыгрына

Новая кніга Сяргея Чыгрына

14 кастрычніка 2020, 18:20 Выданні 14
Новая кніга Сяргея Чыгрына

У Баранавічах у выдавецтве А.Г. Хахол выйшла з друку новая кніга пісьменніка і краязнаўца са Слоніма Сяргея Чыгрына “Ад Слоніма да Жыровіч”. Гэта прыгожае, яркае, альбомнага памеру выданне, з чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі, прысвечана гісторыі вёскі Жыровічы і Свята-Успенскаму Жыровіцкаму манастыру, якія знахо-дзяцца на тэрыторыі Слонімскага раёна. У кнізе распавядаецца таксама пра вядомых і мала вядомых творчых людзей, якія мелі непасрэднае дачыненне да Жыровіч, да Слонімшчыны і да Беларусі наогул. З цікавасцю чытачы прачытаюць пра Ларысу Геніюш і Жыровічы, пра братоў Хлябцэвічаў, Серафіма Жыровіцкага, Максіма Бурсевіча, Валянціна Таўлая, Гальяша Леўчыка, Антона Валынчыка, Алега Лойку і іншых асобаў, звязаных з беларускай культурай, літаратурай і царквой. Кніга з густам аздоблена фотаздымкамі, сярод якіх шмат рэдкіх і цікавых. Выданне ўжо паступае ў кнігарні Беларусі.

Аксана Шпак,

Беларускае Радыё Рацыя. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас