Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшла новая кніга Эдуарда Акуліна “Плашчаніца”

Выйшла новая кніга Эдуарда Акуліна “Плашчаніца”

6 кастрычніка 2020, 00:09 Выданні 39
Выйшла новая кніга Эдуарда Акуліна “Плашчаніца”

Выйшла з друку новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна “Плашчаніца”. Гэта ўнікальны міжнародны культурніцкі праект, заснавальнікам якога з’яўляецца вядомы сербскі літаратар і мастак Мікола Шындзік. Паводле праекта ў Белградзе ў 2016 годзе адбылася вялікая літаратурна-мастацкая выстава. Сімвалічна, што кніга выйшла менавіта цяпер – у плашчанічна-навальнічны для лёсу Беларусі час…  Вось  як  выказаўся аб праекце ягоны аўтар Мікола Шындзік:

“Літаратурна-мастацкая кампазіцыя “Плашчаніца” – вынік творчага сумоўя Эдуарда Акуліна, паэта з Беларусі, і дванаццаці сербскіх мастакоў. Прачытанне мастакамі гэтых “густых” вершаў (у перакладзе Міадрага Сібіновіча) увасобілася ў праект зборніка, дзе распавядаецца дванаццаць аўтэнтычных, насычаных візуальна аповесцяў, своеасаблівых “выяўленчых фільмаў”, і ўсе яны, насуперак адрознаму паэтычнаму і жанраваму ўвасабленню, яднаюцца ў складаную архітэктоніку выставы вершамі з цыкла Эдуарда Акуліна “Плашчаніца”. У зборніку змешчана па адной працы кожнага аўтара, “выяўленчай песні”, на якую натхніў адзін з вершаў “Плашчаніцы”, і гэта стварае кампазіцыю ўсёй выставы, жывы шкілет спектакля, дзе словы глядзяць на вас, а карціны гавораць…”

Пытайце “Плашчаніцу”  ў сталічнай Акадэмкнізе або непасрэдна ў аўтара (8-025-60-60-891 А1).

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Далучайцеся да нас