Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Кіраўнік бундэстага: “Відавочна, што рэжыму ў Беларусі прыйшоў канец”

Навіны Германіі. Кіраўнік бундэстага: “Відавочна, што рэжыму ў Беларусі прыйшоў канец”

6 кастрычніка 2020, 08:56 У свеце 39
Навіны Германіі. Кіраўнік бундэстага:  “Відавочна, што рэжыму ў Беларусі прыйшоў канец”

Кіраўнік ніжняй палаты парламента ФРГ Вольфганг Шойбле заклікаў афіцыйны Менск спыніць ужыванне сілы ў адносінах да ўдзельнікаў мірных пратэстаў.

 – Калі дыктатару прыходзіць канец, лепш за ўсё знайсці спосаб адмовіцца ад далейшага гвалту, – заявіў спікер напярэдадні ў інтэрв’ю DW.

Палітык дадаў, што для яго з’яўляецца “відавочным, што рэжыму ў Беларусі прыйшоў канец”.

Ён таксама заўважыў, што ЕС павінен выразна паказаць, што “выкарыстоўвае ўсе свае магчымасці для таго каб настойваць на выкананні правоў чалавека, дэмакратыі і адмове ад гвалту”.

– Калі выступаюць за правы чалавека, прынцып нягвалту, дэмакратыю, то гэта накіравана не супраць каго-небудзь, тым больш, не супраць Расіі, – заявіў ён.

На дадзены момант Шойбле лічыць самым важным урэгуляваць сітуацыю, якая склалася, негвалтоўнымі метадамі.

– Для дыктатара ў Беларусі было б разумным нарэшце ўсвядоміць, што кадры з дэманстрацый – у тым ліку тых, якія ён паспрабаваў арганізаваць – кажуць самі за сябе, – падкрэсліў кіраўнік бундэстага.

Фота з мікраблога бундэстага.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас