Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кніга пра “Крыжоўкі”

Кніга пра “Крыжоўкі”

6 кастрычніка 2020, 08:52 Выданні 31
Кніга пра “Крыжоўкі”

На свяце Дзень беларускага пісьменства ў  г. Бялынічы я пазнаёміўся з вядомым краязнаўцам  Ігарам  Пракаповічам, які  днямі даслаў мне сваю (разам з Алісай Януш) кнігу  “Прыродна гістарычны комплекс “Крыжоўкі””.

Наклад выдання 30 асобнікаў. Кніга ўяўляе сабой даведнік пра вельмі цікавы прыродна-гістарычны комплекс “Крыжоўкі”, які  размешчаны на мяжы Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў і  ўключае звыш трыццаці адметных турысцка – экскурсійных аб’ектаў. Кніга  надрукавана ў Пастаўскай друкарні і мае дзесяткі каляровых фатаздымкаў. Асабіста мне спадабалася тая частка кнігі, якая расказвае пра родныя мясціны паэта Уладзіміра Дубоўкі.

Выданне вельмі карыснае ўсім, хто цікавіцца прыродай, гісторыяй і культурай сваіх  родных мясцін, а таксама даследчыкам і рупліўцам на ніве адукацыйнай і асветніцкай  дзейнасці. Кніга будзе выдатным дапаможнікам для настаўнікаў, бібліятэкараў і экскурсаводаў.

Трэба адзначыць, што набыць кнігу магчыма ў яе аўтараў: Ігара  Міхайлавіча Пракаповіча і Алісы Алегаўны Януш (вучаніцы Пастаўскай гімназіі).

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас