Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Хайка Мас назваў беларускага лідара “галоўнай адказнай” асобай за сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі

Хайка Мас назваў беларускага лідара “галоўнай адказнай” асобай за сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі

29 верасня 2020, 09:09 У свеце 14
Хайка Мас назваў беларускага лідара “галоўнай адказнай” асобай за сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі

Мас усклаў на Лукашэнку асноўную віну за сітуацыю ў Беларусі

Кіраўніккі МЗС краін ЕС 21 верасня абмяркоўвалі ў Бруселі магчымы санкцыйны спіс з чальцамі беларускага кіраўніцтва.

Еўрасаюз павінен праверыць магчымасць уключэння прэзідэнта Беларусі ў магчымы санкцыйны спіс ЕС. Пра гэта ў панядзелак, 21 верасня, заявіў кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Мас (Heiko Maas) у Бруселі, дзе праходзяць кансультацыі кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін ЕС.

– Мы павінны канстатаваць, што за мінулыя тыдні сітуацыя не палепшылася. Гвалт, які Лукашэнка ўжывае адносна мірных дэманстрантаў, абсалютна непрымальна, – падкрэсліў Мас. – Мы павінны таксама закрануць пытанне, ці не варта ўвесці санк-цыі ЕС у адносінах да Лукашэнкі, які з’яўляецца “галоўнай адказнай асобай” за тое, што адбываецца ў Беларусі, дадаў кіраўнік міністэрства замежных спраў Германіі.

 

Кіраўнікі МЗС краін ЕС сустрэліся з Ціханоўскай

Кіраўнікі МЗС 27 краін ЕС 21 верасня працавалі над узгадненнем санкцыйнага спісу афіцыйных асобаў Беларусі, адказных за магчымыя фальсіфікацыі на выбарах прэзідэнта гэтай краіны. Міністры падчас працоўнага сняданку ўжо абмеркавалі з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай сітуацыю з пратэстамі.

 

Еўрапарламент настойвае на цвёрдых санкцыях

Раней, 17 верасня, Еўрапарламент большасцю галасоў ухваліў рэзалюцыю, якая заклікае структуры Еўрапейскага Саюза ўвесці цвёрдыя санкцыі супраць прадстаўнікоў уладаў Рэспублікі Беларусь. Як перадаваў карэспандэнт DW у Бруселі, рэзалюцыю на пленарным паседжанні падтрымалі 574 еўрадэпутаты, 37 прагаласавалі супраць, яшчэ 82 устрымаліся.  У рэзалюцыі нагадваецца, што тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі скончыцца 5 лістапада 2020 года.

 

Пратэсты ў Беларусі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў

Адразу пасля аб’яўлення папярэдніх вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня, у рэспубліцы пачаліся масавыя мірныя акцыі пратэсту. Выступленні грамадзян, якія адстойваюць свае галасы і перакананыя я фальсіфікацыі вынікаў выбараў, перапыняюцца АМАП-ам і “спецназам”. Пры гэтым у першыя дні пасля выбараў сілавікі дзейнічалі з беспрэцэндэнтнай жорсткасцю.

Паводле DW.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Далучайцеся да нас