Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Агульны сход Наваградскай суполкі “Узвышша” Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Агульны сход Наваградскай суполкі “Узвышша” Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

29 верасня 2020, 09:16 ТБМ 54
Агульны сход Наваградскай суполкі “Узвышша” Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

12 верасня 2020 года ў Наваградку, у краязнаўчым музеі адбыўся сход Наваградскай суполкі ТБМ “Узвышша”. Адзінагалосна быў пераабраны старшыня суполкі Солтан Дзмітрый, абрана рэвізор суполкі Святлана Абдулаева. Было выслухана паведамленне пра мерапрыемствы і дасягненні суполкі за апошнія 20 месяцаў.

Дэлегатам на Гарадзенскую абласную канферэнцыю ТБМ была абрана Святлана Абдулаева.

Дэлегатам на 14-ты з’езд ТБМ абраны Дзмітрый Солтан.

Сярод мерапрыемстваў, праведзеных арганізацыяй ТБМ “Узвышша”:

– пачатак устаноўкі памятнага знака Яўхіму Карскаму ў вёсцы Ятра,

– удалы збор 5000 $ на помнік Міндоўгу ў Наваградку,

– абарона дзіцячай бібліятэкі, мастацкай і музычнай школы ў Наваградку,

– абарона гістарычна-культурнай спадчыны Наваградка,

– праца над архітэктурным праектам наваградскай ратушы і распрацоўка канцэпцыі адбудовы цэнтральнай плошчы Наваградка,

– распрацоўка, раздрукоўка і шырокі распаўсюд у горадзе 1500 высокаякасых інфармацыйных беларускамоўных плакатаў супраць COVID-19,

– з ініцыятывы ТБМ ў Наваградку з’явіліся шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц горада,

– дапамога палітычна рэпрэсаваным у Наваградку.

Галасавалі і слухалі даклад наступныя сябры ТБМ “Узвышша”: Святлана Абдулаева, Сяргей Лаўрушчык, Ірына Дробыш-Лазарава, Галіна Кавальчук, Міхаіл Зізюк, Солтан Дзмітрый.

Старшыня ТБМ “Узвышша”

Солтан Дзмітрый Мікалаевіч.

12.09.2020 г.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас