Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Менску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Быкава

У Менску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Быкава

23 верасня 2020, 07:31 Грамадства, Культура, Навіны 47
У Менску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Быкава

У чэрвені гэтага года стала вядома, што ў Беларусі нарэшце ўвекавечаць у бронзе памяць Васіля Быкава. Гаворка ішла пра прыгожую мемарыяльную дошку, якую планавалі ўсталяваць на фасадзе дома па вуліцы Максіма Танка, 10, дзе жыў і дзеяў пісьменнік з 1978 па 2003 год. І вось гэты дзень надышоў – мемарыяльная дошка памерам 1,83 м у вышыню і 0,5 м у шырыню заняла сваё месца.

 Нагадаем, ініцыятарам усталёўкі выступілі дабрачынны фонд Марыі Магдалены Радзівіл і Асацыяцыя беларусаў Швей-царыі пры падтрымцы МЗС, Міністэрства культуры і Менгарвыканкама. Сродкі на рэалізацыю ідэі былі сабраны яшчэ ў 2018 годзе.

 – У студзені 2020-га пачалася праца над праектам і вырабам мемарыяльнай дошкі Быкаву. Працавалі разам з архітэктарам Віктарам Каракам. Было вырашана зрабіць вертыкальную кампазіцыю. Памер абумоўлены месцам усталёўкі – на выпуклым пілоне дома, – распавёў адзін з аўтараў кампазіцыі скульптар Ігар Засімовіч. – Выяву Быкава ствараў па фатаграфіях і відэаматэрыялах. Асабіста ўжывую бачыў яго толькі аднойчы на адлегласці 20 м – у 1995 годзе каля опернага тэатра на нейкім мерапрыемстве.

 Таксама вядома, што абодва сыны пісьменніка бачылі скульптурную кампазіцыю да яе апублікавання і ўхвалілі адлітую ў бронзе выяву.

Аўтар: Аксана Красоўская.

Фота: Максім Маліноўскі.

onliner.by

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас