29 жніўня 2020 г. г. Ліда
Папярэдняя канферэнцыя адбылася 2 верасня 2017 года.
Колькасць сяброў, якія стаялі на ўліку ў Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” мянялася ад 50 чалавек да 100. Агульная база сяброў ТБМ па Лідзе ўключае каля 500 чалавек.
У гарадской арганізацыі дзейнічалі суполкі:
– Паўднёвая (5 чал., старшыня Рыта Крупкіна);
– Цэнтральная (30 чал., старшыня Уладзімір Круцікаў);
– Слабадская (5 чал., старшыня Сяргей Сідарэнка);
– Паўночная (5 чал., старшыня Ганна Мальцава);
– Раслякоўская (3 чал., старшыня Яніна Гузоўская);
– Маладзёжная (3 чал., старшыня Міхась Мельнік);
– “Белтэксоптык” (5 чал., старшыня Яніна Гузоўская);
– Абуткотвая фабрыка (12 чал., старшыня Генадзь Краўцоў);
1 чал. – у Індустрыяльным або 4-ты ў Маладзёжную па месцы працы.
Фактычна мы маем суполку з 2 чалавек у Цэнтры тэхнічнай творчасці моладзі.
Нам не ўдалося аднавіць дзейнасць ТБМ у Лідскім каледжы. Праца з кіраўніцтвам каледжа па арганізацыі далейшай дзейнасці ТБМ у каледжы поспеху не мела. Але ў нас вельмі добрыя адносіны на ўзроўні цыклавых камісій.
Спробы наладзіць больш цесныя адносіны з музычным каледжам далі плён. Музычны каледж актыўна ўключыўся ў мерапрыемствы ТБМ.
Мы наладзілі паспяховую супрацу з прафесійнымі ліцэямі (політэхнічны і меліярацыі), асабліва з політэхнічным (каля “Оптыка”).
Нечакана на актыўную супра-цу выйшаў Бярозаўскі ліцэй.
У 2017-2020 гадах Лідская гарадская арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” ўзаемадзейнічала з Лідскай арганізацыяй ТБМ (старшыня Лявон Анацка, намеснік старшыні Сяргей Трафімчык), Бярозаўскай гарадской арганізацыяй ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” (старшыня Сяргей Дычок), Ёдкаўскай суполкай ТБМ (старшыня Валер Мінец, цяпер выконвае абавязкі Віталь Карабач).
У справаздачны перыяд дзейнасць Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ ішла ва ўмовах, калі старшыня арганізацыі Станіслаў Суднік з’яўляўся адначасова намеснікам старшыні ТБМ і дзейнасць арганізацыі выходзіла за межы Лідскага раёна. Мы найбольш цесна ўзаемадзейнічалі з цэнтральным офісам ТБМ у Менску, Гарадзенскай абласной арганізацыяй ТБМ, Гарадзенскай гарадской арганізацыяй ТБМ, Наваградскай арганізацыяй ТБМ “Узвышша”, Нясвіжскай раённай арганізацыяй ТБМ, Валожынскай раённай арганізацыяй ТБМ, Слонімскай раённай арганізацыяй ТБМ, Дзятлаўскай раённай арганізацыяй ТБМ, Слуцкай раённай арганізацыяй ТБМ, Баранавіцкай раённай арганізацыяй ТБМ, Гарадзенскім абласным аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Арганізацыя знайходзілася ў рэжыме дыялогу з органамі ўлады, у першую чаргу з аддзелам ідэалогіі, аддзелам культуры, аддзелам адука-цыі, а таксама з іншымі ўладнымі структурамі.
У справаздачны перыяд захоўваліся добрыя адносіны з Лідскім цэнтрам культуры і народнай творчасці, Лідскім дабрачыннем Беларускай праваслаўнай царквы, з Лідскім музеем і асабліва з літаратурным філіялам. З грамадскіх арганізацый найбольш цеснае супрацоўніцтва было з літаратурным аб’яднаннем “Суквецце” пры “Лідскай газеце”, Таварыствам польскай культуры, рухам “За свабоду”, ГА БНФ “Адраджэнне”. Некалькі аслабла супрацоўніцтва з Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы, але мы гэта практычна перадолелі і зноў актыўна супрацоўнічаем.
Па асобных мерапрыемствах адбывалася супрацоўніцтва з іншымі структурамі.
Асноўнай задачай, якую вырашала арганізацыя – гэта забеспячэнне выдання газеты “Наша слова” і часопіса “Лідскі летапісец”. І хоць фармальна газету і “Лідскі летапісец” выдае Установа інфармацыі “Выдавецкі дом ТБМ”, гарадская арганізацыя вырашае ў гэтым працэсе свае задачы, а менавіта, вырашае некаторыя пытанні фінансавання.
За гэты перыяд выйшла 155 нумароў “Нашага слова”. Праз тры тыдні выйдзе 1500-ты нумар “Нашага слова”. Выйшла 12 нумароў “Лідскага летапісца”.
Створаны новы сайт газеты “Наша слова” nslowa.by, дзе размяшчаюцца газета “Наша слова” і часопіс “Лідскі летапісец” у фармаце ПДФ.
Актыўна абнаўляўся і стары сайт газеты “Наша слова” naszaslowa.by.
Выйшаў 9-ты нумар літаратурна-мастацкага альманаха “Ад лідскіх муроў”.
З дапамогай Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ выйшлі літаратурныя альманахі “Нясвіжскі ўток”, “Стольны град” (Наваградак), “Пала-нэз” (Слонім). Заснаваны электронны часопіс “Нясвіжскія каеты” (рыхтуецца да друку 5-ты нумар).
Акрамя таго сябры арганізацыі выдалі шэраг кніг:
– Леанід Лаўрэш: “Шэпт пажоўклых старонак”;
– Леанід Лаўрэш: “Генерал, які дайшоў да Беларусі. Жыццяпіс генерала Кіпрыяна Кандратовіча”;
– Станіслаў Суднік: “Пілігрымка дадому”;
– Уладзімір Васько: “Энергія душы”;
– Міхась Мельнік: “З табою”;
– Валер Санько: “Прыкмета і прырода – сябры назаўсёды”;
– Алесь Мацулевіч: “Горад-карабель”;
– Леанід Лаўрэш: “Шпацыры па старой Лідзе”.
22 траўня 2019 года на сходзе лідскіх літаратараў у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы была прадстаўлена першая кніга з серыі “Лідскі кнігазбор”, заснаванай Лід-скай гарадской арганізацыяй ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” і Гарадзенскім абласным аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта “Збор твораў” найслыннейшага лідскага гісторыка Міхала Шымялевіча, выдадзены ў гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт”.
Міхал Шымялевіч. Збор твораў. Укладальнік Леанід Лаўрэш. Рэдактар Станіслаў Суднік. Выдавецтва “ЮрСаПрынт”, Гародня. Фармат 90х80/16. Ум. друк. арк. 23,8. 326 ст. Наклад 110 экз.
У Лідзе рыхтаваліся краязнаўчыя календары на матэрыяле Гарадзеншчыне на 2018, 2019 і на 2020 гады. Укладальнік А. Пяткевіч, рэдактар С. Суднік. Будзе рыхтавацца каляндар на 2021 год.
Мы дапамагалі з выданнем насценных календароў для Нясвіжа і Валожына, прадумалі канцэпцыю насценнага календара для Ліды.
Па замове цэнтральнай сядзібы ТБМ у Лідзе быў выдадзены “Летапіс дзейнасці грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, 2014 – 2019”;
Важным партнёрам Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны была Лідская бібліятэчная сістэма: Лідская раённая бібліятэка і філіялы.
17 верасня 2017 года да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і да Дня бібліятэк быў прымеркаваны фестываль лідскай кнігі і друку “Зоркі лідскіх небасхілаў”.
У справаздачны перыяд ішлі Лідскія чытанні:
У красавіку 2018 года ў “VI Лідскіх чытаннях. Лідчына: учора, сёння і заўтра”, прымеркаваных да Года малой радзімы і 695-годдзя горада Ліды прыняў удзел намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік з дакладам “Этнічная тапаніміка Лідчыны”.
25 красавіка 2019 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшлі “VII Лідскія чытанні. Гарадзеншчына: летапіс працягваецца”, прымеркаваныя да 75-годдзя ўтварэння Гарадзенскай вобласці. На чытанні былі запрошаны работнікі бібліятэк, навуковыя супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея, краязнаўцы, настаўнікі і вучні школ Лідчыны.
Прайшоў наступны этап літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя дзецям”.
20 снежня 2018 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы на ўрачыстай цырымоніі падводзілі вынікі і ўзнагароджвалі пераможцаў ІІІ раённага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.
Пераможцамі ІІІ раённага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям” сталі:
– I месца – Алесь Мацулевіч (намінацыя “Паэзія”);
– II месца – Ірэна Сліўко (намінацыя “Паэзія”);
– III месца – Ірына Бараздзіна (намінацыя “Проза”).
Па-за конкурсам была прадстаўлена кніжачка дзіцячых вершаў Марыі Канапніцкай (23 траўня 1842 – 8 кастрычніка 1910) “Ад вясны да зімы”. Кніжачка ўтрымоўвае 19 дзі-цячых вершаў у перакладзе з польскай мовы Станіслава Судніка і ў адным асобніку знаходзіцца ў Лідскай бібліятэцы.
Развіваліся адносіны з Лідскім цэнтрам культуры і народнай творчасці. “Наша слова” вельмі актыўна асвятляе працу гэтай установы.
24 верасня 2017 года у філіяле “Мажэйкаўскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” прайшоў адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі…”, які быў заснаваны па іні-цыятыве Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.
16 верасня 2018 года ў Мажэйкаўскім доме культуры Лідскага раёна прайшоў другі адкрыты рэгі-янальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёп-лыя вечары …ды халодныя ранкі”. Сёлетні склад удзельнікаў уражвае – 20 канкурсантаў з чатырох раёнаў Гарадзенскай вобласці.
Працягвалася ўзаемадзеянне з Аддзелам адукацыі, спорту і турызму. Асабліва нас хвалявалі беларускія класы. Што-небудзь зрабіць ТБМ не магло. У 2017 і 2018 годзе набіраліся беларускія першыя класы ў СШ № 16. У 2019 годзе – і тут правал.
На лідскія школы сістэма-тычна арганізоўваецца падпіска газеты “Наша слова”. Газета падпісваецца і на абодва каледжы.
Арганізацыя актыўна супрацоўнічала з курсамі “Мова нанова”. Мы ўсімі спосабамі падтрымлівалі адкрыццё курсаў. Фактычна нашая немалая заслуга, што пасля адкрыцця курсаў, да іх не было прэтэнзій з боку ўладаў.
Актыўна супрацоўнічаў з курсамі сябар рады Алег Лазоўскі, і я думаю, што Марыя Іосіфаўна, кіраўнік курсаў, таксама павінна стаць сябрам рады.
20 сакавіка 2019 года па запрашэнні лідскіх курсаў “Мова нанова” Ліду наведалі старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і ганаровы старшыня ТБМ, выканавец абавязкаў рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў. Гаворка ішла пра лёсы беларускай мовы, беларускай адукацыі і Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў прыватнасці.
Новай з’явай стала дзейнасць на карысць беларускай мовы Лідскага піўзавода.
9 верасня 2017 года 120 тысяч чалавек прынялі ўдзел у піўным фестывалі LIDBEER у Лідзе, які праводзіўся тут ужо трэці раз і анансаваўся як беларускамоўны.
2 чэрвеня 2018 года больш за два дзясяткі прыхільнікаў беларускай мовы з Ліды, Бярозаўкі і Радуні Воранаўскага раёна далучыліся да ініцыятывы “Агульная дыктоўка” ў рамках сацыяльна-культурнага праекта арганізаванага кампаніяй “Лідскае піва” і накіраванага на падтрымку роднай мовы. Дыктоўку пісалі на сядзібе Віталя Карабача “Гасьціна” ў в. Пескі.
8 верасня 2018 года Ліда святкавала 695-годдзе з дня заснавання. Тут праходзіў і 4-ты фестываль Lidbeer. А побач з бібліятэкай рэдакцыя газеты “Наша слова” і часопіса “Лідскі летапісец”, сябры Таварыства беларускай мовы і Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў правялі вулічную прэзентацыю часопісаў, газет і кніжак. Жыхары Ліды і госці фэсту на імправізаванай выставе маглі пазнаёміцца з беларускамоўнымі краязнаўчымі і літаратурнымі выданнямі, атрымаць аўтографы некаторых аўтараў. Упершыню была прадстаўлена новая кніга “Сімвал веры” пісьменніка Валянціна Дубатоўкі, кіраўніка абласнога аддзялення СБП. Музычнае суправаджэнне выставы беларускага друкаванага слова забяспечвалі лідскі бард Сяргей Чарняк і гарадзенец Уладзімір Хільмановіч. Былі вырашаны вельмі важныя для Ліды, Гарадзеншчыны і нават Беларусі арган ізацыйныя пытанні:
1. Валянцін Дубатоўка абвесціў загад ад 3 верасня 2018 года аб прызначэнні Станіслава Судніка намеснікам старшыні Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў;
2. Прынята рашэнне аб заснаванні кніжнай серыі “Лідскі кнігазбор”. Заснавальнікамі выступілі Гарадзенскае абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў і Лідская гарадская арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”.
1 чэрвеня2019 года кампанія “Лідскае піва”правяла ў Менску масавую дыктоўку па беларускай мове. Заяўкі на ўдзел у “Агульнай дыктоўцы” падалі каля тысячы чалавек. Упершыню ў гісторыі праекту заяўкі на ўдзел паступілі з Амерыкі, Расіі, Украіны і Польшчы. “Агульная дыктоўка” стартавала ў 12 гадзін па менскім часе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Прамую трансляцыю вёў партнёр праекту – канал “Культура” Беларускага радыё.
Сотні людзей сабраліся 7 верасня 2019 года ля помніка князю Гедыміну ў Лідзе, каб папрысутнічаць на яго афіцыйным адкрыцці. Падчас прамоваў афіцыйных асобаў і спонсараў яго ўстаноўкі, над лідзянамі і гасцямі горада побач з дзяржаўнымі сцягамі луналі і нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Усё прайшло ў святочнай атмасферы традыцыйнага фестывалю LIDBEER і Дня горада Ліда, якія адзначаліся акурат 7 верасня. Трэба адзначыць, што ўсё афармленне фэсту было зроблена па-беларуску. Раздаваліся толькі беларускамоўныя праграмы. Сёлета без праблем была выдзелена пляцоўка для Лідскага ТБМ і Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У Ліду прыехалі Валянцін Дубатоўка, Міхась Зізюк, Міхась Скобла, Ала Петрушкевіч, Янка Траццяк, Уладзімір Хільмановіч, Ала Нікіпорчык, Мечыслаў Курыловіч ды іншыя. Ад Ліды бралі ўдзел Міхась Мельнік, Уладзімір Васько, Станіслаў Суднік і, канешне, бард Сяргей Чарняк. Каля пісьменніцкага міні-хутара пабывала ці не ўся беларускамоўная Ліда. Канешне, не ўся, але шмат кніг купілі, і ўвесь дзень гучала беларуская мова.
13 чэрвеня 2020 года прайшла Агульная дыктоўка ад “Лідскага піва”Тэмай дыктоўкі 2020-га сталі традыцыі і карані. Арганізатары абралі згаданы ўжо тэкст “Легенда пра аленя” сучаснай пісьменніцы з Гародні Марыі Цітарчук – здавалася б, нескладаны, але поўны вельмі прыгожых, сакавітых беларускіх слоў, што выразна паказала чытанне яго ўслых. Чытаў тэкст Марыі Цітарчук у прамым эфіры саліст папулярнай беларускай групы NIZKIZ Аляксандр Іллін.
Арганізацыя працягвала супрацу з Таварыствам польскай культуры на Лідчыне і Украінскім таварыствам.
Уласныя фестывалі і акцыі ТБМ
8 верасня 2017 г. на аграсядзібе “Гасьціна” ў в. Пескі пад Лідай прайшоў 2-гі фестываль патрыятычнай песні і паэзіі да Дня беларускай вайсковай славы “1514”. Фэст арганізоўваўся арганізацыямі ТБМ Лідскага раёна і рэдакцыяй газеты “Наша слова” з улікам леташняга такога ж фестывалю. Фэст арганізоўваўся арганізацыямі ТБМ Лідскага раёна і рэдакцыяй газеты “Наша слова” з улікам леташняга такога ж фестывалю. Адкрыў фестываль намесн ік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк, які даў слова для віншавання старшыні арганізацыі падпалкоўніку запасу Станіславу Судніку. Наступным на сцэну выйшаў маёр запасу бард Зміцер Захарэвіч, які патрыятычнымі песнямі задаў танальнасць усёй імпрэзе.
У студзені 2018 года сябар Ёдкаўскай суполкі Лідскай арганізацыі ТБМ Віталь Карабач за свае грошы купіў каля двух дзясяткаў асобнікаў календара “Не маўчы па-беларуску” і раздаў па дзіцячых і проста беларускіх установах горада: у дзіцячую паліклініку, дзіцячаую бальніцу, школу мастацтваў, дом рамёслаў, музычную школу, кавярню “Тутака”, Цэнтральную кавярню, школы горада.
7 сакавіка 2018 года сябры Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ і Ёдкаўскай суполкі ТБМ наведалі Мінойтаўскую сярэднюю школу Лідскага раёна. Нагодай стала бліскучае выкананне на Лідскім тэлебачанні удзельніцай алімпіяды па беларускай мове Рэнатай Мамедавай верша Анатоля Вярцінскага, ну і, вядома, свята 8 сакавіка. Сябры ТБМ падзякавалі Рэнаце за цудоўнае выкананне верша, павіншавалі ўсю прыгожую палову Мінойтаўскай школы з жаночым святам. Была ў віншаванні і мастацкая частка ў выкананні Сяржука Чарняка, была і салодкая частка ад Ёдкаўскай суполкі.
2-4 сакавіка 2018 года ў Лідзе па ініцыятыве Лідскай арганізацыі ТБМ, пры актыўным удзеле Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ і Ёдкаўскай суполкі ТБМ праходзіў двухсуткавы ультрамарафон пад назваю “Самапераадоленне”.Удзельнікі забегу стартавалі ў трох дыстанцыях – на 12, 24 і 48 гадзін. Прычым, менавіта ў забегу на двое сутак зарэгістравался найбольшая колькасць удзельнікаў. Нягледзячы на мароз і снежную завею, на старт выйшлі каля двух дзясяткаў атлетаў з Беларусі, Украіны, Расеі і Малдовы. Заяўлены атлет з Польшчы не стартаваў. Ідэя правядзення першага ў Беларусі ультрамарафону належыць старшыші Лідскай арганізацыі ТБМ Лявону Анацку.
20 красавіка 2018 года мітрапаліт Менска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Ліду з важнай місіяй. Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі прыняў удзел у прэзентацыі Новага Запавету на беларускай мове. Гэта першы поўны афіцыйны пераклад на беларускую мову, выкананы беларускім рымска-каталіцкім касцёлам. Мерапрыемства адбылося ў сценах гістарычна-мастацкага музея Ліды. Ініцыятар імпрэзы – Лідская гарадская арганізацыя ТБМ;
З сярэдзіны траўня 2018 года на “Лідскім гасцінцы” каля Лідскага замка штотыдзень разгортвалася альтанка “Нашага слова”.
27 жніўня 2018 года рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік прэзентаваў у сядзібе ТБМ газету “Наша слова” ў папяровым варыянце і яе новую электронную версію nslowa.by.
28 – 30 верасня 2018 года ў Лідзе прайшоў другі этап Міжнароднага фестывалю-ультрамарафону “Самапераадоленне”. Ідэолагам і асноўным арганізатарам Лідскага ультрамарафону выступаў старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ, рэкард-смен Беларусі Лявон Анацка.
11 кастрычніка 2018 года ў офісе ТБМ у Менску адбылася прэзентацыя новага сайта газеты “Наша слова” nslowa.by. Рэдактар газеты і сайта Станіслаў Суднік распавёў пра накіраванасць праекту, пра перспектыву пераходу толькі на электроннае выданне ў будучыні, тэматыку і развіццё, фактычна, новага навінавага партала.
У красавіку 2019 года старшыня Лідскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Лявон Анацка прабег 1079 км за 10 сутак на 24-м штогадовым 10-дзённым забегу імя Шры Чынмоя ў ЗША і стаў другім сярод 34 удзельнікаў узростам ад 26 да 71 года з самых розных краінаў.
2 чэрвеня 2019 года ў беларускім цэнтры пры саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася сустрэча з гасцямі з Беларусі – Уладзімірам Сіўчыкавым і старшынём Лідскай арганізацыі ТБМ Лявонам Анацкам.
11 чэрвеня 2019 года ў дзіцячым летніку “Тэхнасіці” на базе Лідскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці прайшло свята беларускай мовы, гісторыі і культуры. Гасцямі свята былі запрошаны рыцарскі клуб гістарычнай рэканструкцыі “Залаты леў” і сябры Лідскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы.
22 чэрвеня 2019 года аграсядзіба “Гасьціна” і Ёдкаўская суполка ТБМ Лідскай арганізацыі прымалі ахвочых адсвяткаваць Купалле пад жывую музыку.
24 ліпеня 2019 года намаганнямі Лідскай арганізацыі ТБМ на Нёмане было адкрыта праваслаўнае беларускамоўнае паселішча “Шляхам Ефрасінні Полацкай”.
27 ліпеня 2019 года на Лідчыне традыцыйна прайшло пад знакам ушанавання памяці паўстанцаў 1863 года. Урачыстасці пачаліся з імшы ў паўстанцкай капліцы ў былым засцен-ку Станкевічы. Служыў імшу ксёндз Андрэй з касцёла Спаслання Святога Духа г. Бярозаўкі. Пасля імшы быў асвечаны крыж на магіле паўстанцаў 1863 года, адноўлены вясной гэтага года ў былым фальварку Стрэліца. Пасля Стрэліцы сябры розных груп грамадскасці наведалі мемарыял у Шчытніках паміж Малым Ольжавам і Мохавічамі. Сюды таксама прывезлі зямлю з віленскіх магіл.
І апошнім пунктам стаў млын у Дворышчы, дзе была адкрыта пер-шая ў Беларусі арт-выстава, прысве-чаная паўстанню 1863 горда на Лідчыне. Арт-выстава – гэта шэсць вялікіх пластыкавых планшэтаў на стойках. Тут дзясяткі партрэтаў, да сотні імё-наў і вялікі аб’ём інфармацыі.
У ліпені 2019 года старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Лявон Анацка правёў касметычны рамонт св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне і расчыстку тэрыторыі ля помніка Беларускім Змагарам у Саўт Рывары ў штаце Нью Джэрсі.
У жніўні 2019 года недалёка ад канадскай мяжы, на поўначы штата Нью-Ёрк, поблізу ад Ніягарскага вадаспаду Лявон Анацка прыняў удзел у марафоне на 100 міль (160 км) (none-stop) без перадыху.
Юбілеі:
23 сакавіка 2018 года на Лідчыне сябры ТБМ і БНФ усталявалі памятны камень – “100 год БНР”.
24 сакавіка 2018 года, напярэдадні Дня Волі актывісты ТБМ і іншых грамадскіх арганізацый з Лідчыны, а таксама сябар ТБМ Віталь Куплевіч з Радуні наведалі памятныя мясціны, звязаныя з нацыянальным беларускім адраджэннем.
Святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 2018 года ў Лідзе арганізоўваў Лідскі гістарычна-мастацкі музей сумесна з Лідскай гарадской арганізацыяй ТБМ. Ліда – адзіны горад у краіне, дзе святкаванне юбілею БНР ладзіла выключна дзяржаўная струк-тура, грамадскасць актыўна дапамагала.
Стагоддзе БНР – падзея, пра якую варта нагадваць і нагадваць. Сябры ТБМ з Лідчыны, Бярозаўкі, Менска, Гародні адправіліся 21 верасня 2018 года Нёманам у 100-кіламетровае падарожжа на зробленых уласнымі рукамі плытах у гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Плыты «25 сакавіка» (дзень абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі) і «27 ліпеня» (дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР) майстравалі амаль месяц, а само падарожжа па Нёмане заняло каля тыдня.
22 кастрычніка 2018 года на аграсядзібе “Гасьціна” ў в. Пескі Лідскага раёна актывісты лідскіх і бярозаўскіх арганізацый ТБМ адзначылі 100-годдзе ўтварэння першай беларускай арганізацыі ў Лідзе. Арганізацыя была створана 19 кастрычніка 1918 года героем Першай сусветнай вайны генерал-маёрам Я.А. фон Гротэ дэ Буко.
17 снежня 2019 года Лідскія арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны амаль на агульнабеларускім роўні адзначылі 30-годдзе дзейнасці ТБМ у Лідзе.
16 снежня 1989 года прайшоў устаноўчы сход Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ. Старшынём быў абраны Міхась Мельнік, які ўзначальваў арганізацыю з 1989 г. па 1995 г.
Юбілейная вечарына адбылася на сцэне Лідскай дзіцячай школы мастацтваў. Дзве гадзіны гледачоў, якія завіталі на юбілейнае мерапрыемства, радавалі мясцовыя калекты-вы: знакамітая “Лідчанка” з Палаца культуры – прызёр конкурсу “Песні маёй краіны” , “Вербіца” – калектыў Лідскага музычнага каледжа, у складзе якога на сцэну выйшла і “Міс Лідчыны – 2019” Настасся Дамуць, украінскі народны гурт “Смірычка” і найлепшы фальклорны калектыў рэгіёна “Талер” Лідскага Дома рамёстваў. Песні, прысвечаныя роднай мове і Беларусі, спявалі Сяржук Чарняк, Уладзімір Хільмановіч, Алесь Мацкевіч. Найвыдатнейшы дэкламатар паэтычных твораў, сапраўдны артыст Алег Лазоўскі чытаў творы Багушэвіча і Купалы.
Ад ветэранаў Лідскага ТБМ слова мела Марыя Іосіфаўна Ганчар, першы адказны сакратар Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ у тыя далёкія гады. Ад сучаснага кіраўніцтва Лідскага ТБМ прамаўляў Станіслаў Суднік.
Шчырыя словы ў адрас Лідскай арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны казалі шматлікія госці: намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела Лідскага райвыканкама Ганна Станіславаўна Кенць, дырэктар Дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Вольга Раманаўна Троцкая, старшыня рэспубліканскай арганізацыі ТБМ Алена Анісім, намеснік старшыні Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ Сяргей Чыгрын, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ Валерый Петрыкевіч, старшыня Слуцкай раённай арганізацыі ТБМ Зінаіда Цімошык, старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ, прафесар Аляксей Пяткевіч.
Віталі лідскіх ТБМ-аўцаў таксама прадстаўніца Таварыства польскай культуры на Лідчыне Ганна Комінч і кіраўнік Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка. Было зачытана віншаванне ад вялікіх патрыётаў Беларусі прафесараў Леаніда Лыча і Міколы Савіцкага з Менска.
Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы разгарнула перасоўную выставу ТБМ-аўскай тэматыкі, а Слонімская раённая арганізацыя ТБМ узнагародзіла ветэранаў Лідскага ТБМ юбілейнымі керамічнымі медалямі.
Вялі імпрэзу бібліятэкар СШ № 11 г. Ліды Тамара Зенюкевіч і прадавец крамы “Віцебскія дываны” Алесь Юшкевіч, які толькі-толькі ўступіў у ТБМ і якому Алена Анісім прама на сцэне ўручыла пасведчанне сябра Таварыства.
Такім чынам пад 30-годдзем дзейнасці Лідскага ТБМ рыса была падведзена. Наперадзе наступныя гады і дзесяцігоддзі.
17 сакавіка 2020 года споўнілася 30 гадоў з моманту выхаду першага нумара тады яшчэ бюлетэня “Наша слова”.
Газета з нумара ў нумар піша пра дзейнасць арганізацый ТБМ, пра праблемы беларускай мовы, якіх не становіцца менш, тым не менш “Наша слова” не траціць аптымізму. Мы бачым змены ў грамадстве, як яно, беларускае грамадства, становіцца больш адукаваным, мы чуем, як людзі на прамілы Бог просяць адзінай дзяржаўнай беларускай мовы. Беларускае грамадства гатова развярнуцца да беларускай мовы сёння, як гэта было ў пачатку 90-х мінулага стагоддзя. Патрэбна воля кіраўніцтва Беларусі, магчыма, заўтра ці паслязаўтра і нашая стойкасць сёння, заўтра, паслязаўтра і заўсёды. І мы выстаім, бо мы – беларусы.
У ліпені 2020 года споўнілася 25 гадоў гуртку “ЭЛЕКТРОНІКА” пры Лідскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці – РЦТТ. Гэта гурток тэхнічнай накіраванасці і ў той жа час беларускамоўны.. Уся дакументaцыя, запісы ў журналах, рэклама, аб’явы выконваюцца на беларускай мове. Калектыў цэнтра таксама напалову беларускамоўны, і ёсць пастаянная падтрымка адміністрацыі.
Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага і напісанне Агульнанацыянальных дыктовак набылі на Лідчыне непараўнальны ні з чым размах.
2018 год.
У Лідскім раёне 11-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі 34 установы агульнай сярэдняй адукацыі: школы, гімназіі, ліцэй. Пісалі дыктоўку ў 17 населеных пунктах. У цэлым у дыктоўцы ўзялі ўдзел 4957 вучняў, што на 51 чалавека менш, чым летась, але сёлета 21 лютага прыпала на перыяд успышкі захворванняў, таму можна лічыць, што ўзровень актыўнасці захаваўся.
Дыктоўку пісалі многія бібліятэкі клубы, дзве арганізацыі БРСМ, Лідская гарадская і Бярозаўская гарадская арганізацыі ТБМ
Дыктоўку пісалі ў кавярні “Сentral Coffee”, у музеі, у Ліцэі меліярацыі.
Прайшлі святочныя канцэрты ў палацах культуры Ліды і Бярозаўкі.
Усяго ў Лідскім раёне дык-тоўку пісалі 5,5 тысяч чалавек.
2019 год.
На Лідчыне 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі каля 9700 чалавек, у мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы ўдзел бралі каля 12000 чалавек.
У выніку мы маем дзяржаўную, узважаную пазіцыю лідскіх уладаў у пытанні стаўлення да бела-рускай мовы. Тут не паўтараюць абсалютна правільную мантру: “Калі мы страцім беларускую мову, мы перастанем быць беларусамі”. Тут хоць нешта робяць, каб гэтага не адбылося.
Канешне, нічога экстаардынарнага, але на Лідчыне ўжо ёсць гэты дзень і гэтыя 12 тысяч. Ён ёсць ужо чатыры гады. Там было 5000, 6000, 5500 удзельнікаў дыктоўкі, сёння маем 9700. І ёсць ужо іншыя раёны, якія рухаюцца ў тым жа кірунку. І ёсць вакол “песні жальбы”, што ўсё прапала.
2020 год.
У пяты раз Лідчына масава пісала Агульнанацыянальную дыктоўку. Сёлета яна складалася як бы з чатырох частак:
– дыктоўка Гарадзенскага аблвыканкама;
– дыктоўка Лідскага райвыканкама;
– дыктоўка Гарадзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы;
– дыктоўка ТБМ.
Але ўсё гэта – тое самае.
Лідскія школы далі 8578 удзельнікаў дыктоўкі.
Два лідскія каледжы далі 362 удзельнікі.
Два прафесійныя ліцэі далі 99 чалавек.
Клубы – 22 чалавекі.
Бібліятэкі – 70 чалавек.
Музей – 6 чалавек.
“Мова нанова” – 15 чалавек.
Бярозаўскае ТБМ – 8 чалавек.
Разам атрымалася 9160 чалавек.
Сюды трэба дадаць удзельнікаў дыктовак з прадпрыемстваў, а таксама 120 арганізацый БРСМ, якія далажылі ў раённы камітэт пра ўдзел у дыктоўцы. Такім чынам можам гаварыць недзе пра 9200 удзельнікаў 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі на Лідчыне. У прынцыпе Лідчына захавала пазіцыі.
Што тычыцца Дня роднай мовы наогул, то тут таксама пазіцыі не страчаны. Свята зноў адзначалася ва ўсіх 50 дзіцячых садках, быў канцэрт у Палацы культуры, быў квэст, прайшлі мерапрыемствы ў Бярозаўцы і на вёсках.
Сёлета Лідская гарадская арганізацыя актыўна далучылася да арганізацыі Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гарадзенскай вобласці. На Гарадзеншчыне дыктоўка праходзіла пры падтрымцы Гарадзенскага аблвыканкама, супрацоўнікі якога і самі прынялі чынны ўдзел у дыктоўцы.
Дыктоўка праходзіла ў асноўным у рамках акцыі “Беларусь помніць”, і тэксты былі прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне , і тэксты былі прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Хаця, напрыклад, Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт паведаміў наступнае:
“21 лютага 2020 годана ўсіх факультэтах і ў чатырох каледжах, а таксамаў Цэнтры беларускаймовы, літаратуры і культуры(г. Масква), заснаванымсумесна Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.В. Ламаносава, будзе ў чарговы раз праведзена Купалаўская дыктоўка “Знайдзі сябе з намі”. У сувязі з тым, што ў гэты час універсітэт адзначае 80-годдзе з дня заснавання, тэкст дыктоўкі прымеркаваны да гісторыі і сучаснасці ўніверсітэта. У напісанні дыктоўкі прымуць удзел студэнты, выкладчыкі, навучэнцы каледжаў, супрацоўнікі структурных падраздзяленняў (каля тысячы асоб). Універсітэт плануе таксама арганізаваць напісанне дыктоўкі, прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, з выкарыстаннем тэкстаў, прапанаваных ТБМ, у красавіку – маі 2020 года”.
Тэксты, прапанаваныя ТБМ, былі прысвечаны 75-годдзю Перамогі, 100-годдзю Слуцкага збройнага чыну, 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча і 550-годдзю з дня нараджэння Міколы Гусоўскага.
У грамадскіх арганізацыях найбольш папулярнымі аказаліся тэксты з аповесці “Данута” Аляксея Карпюкаі “На Чорных лядах” Васіля Быкава. Дыктоўку пісалі ва ўсіх школах вобласці, у бібліятэках, музеях, каледжах, ліцэях, ва ўсіх універсітэтах, на курсах “Мова нанова”, у арганізацыях ТБМ і іншых грамадскіх арганізацыях. У Воранаве дык-оўку пісала ў поўным складзе рэдакцыя “Воранаўскай газеты”. Масава ўдзельнічалі ў дыктоўцы арганізацыі БРСМ.
Усяго 13-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі недзе ў 227 населеных пунктах вобласці, на 380 пляцоўках (калі пляцоўкай лічыць школу, бібліятэку). Усяго дыктоўку ў вобласці пісалі каля 20 тысяч чалавек, з іх звыш 9000 – Лідскі раён, каля 1000 – Слонімскі раён. На жаль, палічыць вельмі дакладна не ўяўля-ецца магчымым.
У справаздачны перыяд Лідская гарадская арганізацыя ТБМ мэтанакіравана займалася пытаннямі захавання гістарычнай спадчыны і гістарычнай памяці.
7 і 14 кастрычніка 2017 года на Лідчыне прайшлі талокі па ўпарадкаванні мемарыялу “Крыжы” ў былой асадзе Шчытнікі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. У талоках бралі ўдзел сябры БНФ і ТБМ з Лідскага раёна (Ліда, Шырокае, Бярозаўка, Беліца) пад кіраўніцтвам новага старшыні БНФ Лідскага раёна Сяргея Пантуса.
2 лістапада 2017 года сябры ТБМ і БНФ з Ліды ды Бярозаўкі адзначылі Дзень герояў. Актывісты вырашылі наведаць памятныя мясціны, якія ёсць у Лідзе, што так ці іначай звязаны са змагарамі за незалежнасць Бацькаўшчыны.
У канцы красавіка 2018 года сябры ТБМ з Лідчыны зладзілі азнаямленчую экскурсію па Івейскім і Валожынскім раёнах. Яны наведалі мястэчка Суботнікі, дзе нарадзіўся Зянон Пазьняк, усклалі кветкі да магілы яго маці. Затым завіталі ў мястэчка Вішнева, дзе мясцовая краязнаўца Тэрэса Бітэль зладзіла змястоўную экскурсію па музеі ксяндза Уладзіслава Чарняўскага, разам з мясцовым пробашчам паказалі касцёл, дзе ён служыў і завіталі ў царкву, што стаіць побач. Таксама наведалі музей прэзідэнта Ізраіля і Нобелеўскага лаўрэата Шымона Пераса, пабывалі на падворку, дзе стаяла хата ў якой нарадзіўся палітык. Пасля чаго адведалі мясцовыя могілкі, дзе пахаваныя беларускія літаратары – Пятро Бітэль і Канстанцыя Буйло.
У пачтку траўня 2018 года Бярозаўская арганізацыя ТБМ вы-ступіла ініцыятарвам устаноўкі по-мніка заснавальніку горада Юліюсу Столе.
У сярэдзіне ліпеня 2018 года паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы ў Лідскім раёне на месцы пахавання паўстанцаў 1863 года актывісты ТБМ Лідскага раёна ўстанавілі мемарыяльны знак.
5 жніўня 2018 года ў былым фальварку Шчытнікі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы адбылося ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года. Арганізатар імпрэзы Лідская гарадская арганізацыя ТБМ.
26 жніўня 2018 года ў горадзе Бярозаўка, што на Лідчыне, сябры ТБМ пачалі кампанію па зборы подпісаў за ўсталяванне помніка аднаму з заснавальнікаў шкляной вытворчасці ў гэтым месцы – Юліюсу Столе.
13 кастрычніка 2018 года ў Лідскім замку быў праведзены “круглы стол”, прысвечаны гісторыі рэстаўрацыі гэтага легендарнага помніка архітэктуры. Прысутнічалі старшыня ТБМ Алена Анісім, ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў, музейшчыкі, грамадскасць, адказныя асобы з мясцовых органаў улады, журналісты мясцовай тэлевізіі і дру-каваных СМІ.
21 кастрычніка 2018 года актывісты лідскіх арганізацый ТБМ арганізавалі краязнаўчую экспедыцыю ў раён Станкевічаў і Стрэліцы. Леанід Лаўрэш знайшоў звесткі, што тут на кургане былі пахаваны паўстанцы 1863 года. Згаданы ў запісе курган быў заўважаны са Станкевічаў у раёне былой Стрэліцы за поймай рэчкі Голдаўкі. У раёне кургана, але не на самім кургане, стаіць высокае адзінокае дрэва, якое добра відно з усіх бакоў.
2 лістапада 2018 года з ініцыятывы актывіста ТБМ, гаспадара аграсядзібы “Гасьціна” Віталя Карабача і яго сяброў былі запалены знічы ў памяць святой асветніцы Беларусі і ўсіх нашых продкаў каля ўсіх ефра-сіннеўскіх крыжоў на Лідчыне. У Лідзе іх – шэсць, і два – у раёне.
14 красавіка 2019 года гарадзенскія, лідскія і бярозаўскія актывісты, у асноўным усе сябры ТБМ, усталявалі крыж на магіле паўстанцаў 1863 года на кургане былога фальварка Стрэліца на Лідчыне.
20 красавіка 2019 года сябры ТБМ Лідчыны здзейснілі працоўна-пазнавальную выправу і ў вёску Суботнікі Івейскага раёна на радзіму вядомага палітыка, слыннага беларуса і нацыянальнага лідара Беларусі – Зянона Станіслававіча Пазьняка.
У першыя дні лістапада 2019 года грамадскія актывісты з Ліды і Бярозаўкі наведалі ў памятныя дні першых дзён лістапада месцы пахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года і дзеячаў беларускіх патрыятычных арганізацый.
22 лістапада грамадскія актывісты з Лідчыны, сябры ТБМ, як і збіраліся, прывезлі ў Вільню на перапахаване Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў таксама і зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне.
25 сакавіка 2020 года грамадскія актывісты, сябры БНФ і ТБМ, наведалі памятныя месцы і месцы пахавання змагароў за беларускую волю розных часоў – ад паўстання 1863 года да падзей Другой сусветнай вайны. Абавязковай часткай праграмы адзначэння Дня Волі было наведванне месца пахвання Міністра абароны Беларускай Народный Рэспублікі – генерала Кіпрыяна Кандратовіча.
Дзейнасць у літаратурным асяроддзі і праца з літаратарамі была значнай дзялянкай у дзейнасці арганізацыі.
У 2017-2018 гг. літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры “Лідскай газеце” ўзначальваў сябар ТБМ Алесь Хітрун.
Разам з тым ТБМ вяло сваю самастойную працу на гэтым участку.
2017 год.
8 верасня ў Дзень беларускай вайсковай славы ў Лідскай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя ўнікальнага выдання – энцыклапедыі “Гісторыя Сапегаў. Жыццяпісы, маёнткі, фундацыі”. Укладальік энцыклапедыі Яўстах Сапега. Кніга выйшла ў Менску ў выдавецтве Віктара Хурсіка. Як зазначыў каардынатар і рэдактар беларускага выдання, паэт Міхась Скобла: сёння ў нас куды ні глянь, усюды ляжаць кнігі пра Радзівілаў, пра Нясвіж, пра Радзівілаўскую бібліятэку, а пра Сапегаў практычна нічога няма, то проста неабходна запаўняць гэты прабел, бо ўклад Сапегаў у нашую гісторыю нічуць не меншы, згадайма хаця б канцлера Льва Сапегу.
17 верасня ў Беліцкай СШ Лідскага раёна адбылася літаратурная сустрэча, прымерка-ваная да Еўрапейскага дня моваў, які адзначаецца 26 верасня. На Лідчыне ў сувязі з гэтым днём асаблівая ўвага ўдзяляецца перакладной літаратуры як з беларускай мовы, так і на беларускую. Таму не выпадкова на сустрэчу былі запрошаны ўкладальнік анталогіі перакладаў на беларускую мову “Галасы з-за небакраю” Міхась Скобла і спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава. Сустрэча была арганізаваная Лідскай арганізацыяй ТБМ і прайшла ў цёплай душэўнай абстаноўцы.
20 кастрычніка гасцямі вучняў Бердаўскай і Першамайскіх школаў Лідскага раёна сталі паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Грыневіч. Сустрэчы арганізавала Лідская арганізацыя ТБМ.
11 лістапада ў Лідскім політэхнічным ліцэі прайшла літаратурная імпрэза да 135-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. Арганізавала мерапрыемства выкладчыца беларускай мовы Галіна Андрэеўна Кіслая. У сустрэчы бралі ўдзел намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, намеснік старшыні Лідскай арганізацыі ТБМ Сяргей Трафімчык і шаноўны госць з Менска, лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Акрамя навучэнцаў прысутнічалі і выкладчыкі.
2018 год.
4 лютага адбылася творчая паездка сяброў ТБМ і літаратурнага аб’яднання “Суквецце” ў горад Наваградак.
7 лютага “Наша слова” надрукавала сцэнар урачыстага святкавання ў школе 100 гадоў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (100 гадоў БНР) “БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ ВЕЧНА!” Аўтар Алег Лазоўскі, г. Ліда.
10 лютага сябры Саюза беларускіх пісьменікаў і лідскага ТБМ Станіслаў Суднік і Леанід Лаўрэш здзейснілі краязнаўчую паездку ў вёску Пагародна ў Воранаўскім раёне. Пісьменнікі правялі літаратурна-краязнаўчую сустрэчу з вучнямі школы.
28 лютага ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі прайшла прэзентацыя кнігі сябра ТБМ Леаніда Лаўрэша “Шэпт пажоўклых старонак”.
7 красавіка ў вёсцы Ёдкі, каля ўсталяванага да стагоддзя БНР памятнага каменя, сябры ТБМ, актывісты з Ліды і Бярозаўкі чыталі вершы Ларысы Геніюш, спявалі песні на яе словы, прагадвалі яе біяграфію, а таксама тых, хто змагаўся за БНР;
14 чэрвеня сябры лідскіх арганізацый ТБМ і рэдакцыі газеты “Наша слова” былі запрошаны на свята беларускай мовы ў летнік “Тэхнасіці” пры Лідскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці.
25 жніўня ў арт-прасторы GA11ERY (Галерэя 11) у Лідзе па Міцкевіча, 31 прайшлі прэзентацыі чарговай кнігі даследчыка, краязнаўца і пісьменніка сябра ТБМ Леаніда Лаў-рэша – “Генерал, які дайшоў да Беларусі” і вершаванага аповеда “Пілігрымка дадому” старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслава Судніка.
У канцы лістапада на Лідчыне прайшлі чарговыя літаратурныя сустрэчы. Сюды завіталі паэт і бард, рэдактар літаратурнага часопіса для маладых “Верасень” Эдуард Акулін і паэт-песеннік, сталы аўтар часопіса “Верасень” Леанід Дранько-Майсюк.
12 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшлі Лідскія літаратурныя зазімкі, прысвечаныя 220-м угодкам з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
2019 год.
16 і 17 студзеня выдатная беларуская спявачка, папулярызатарка беларускай літара-туры Таццяна Грыневіч-Матафонава наведвала Лідчыну Адбыліся адразу тры імпрэзы.
17 красавіка ў рамках чарговага паседжання літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” адбылася прэзентацыя кнігі вершаў лідскага паэта, сябра Лідскай гарадской рады ТБМ Міхася Іванавіча Мельніка “З табою”.
6 ліпеня ў канферэнц-зале Лідскага замка прайшла прэзентацыя Збору твораў Міхала Шымялевіча, якая распачала серыю “Лідскі кнігазбор”.
17 жніўня сябры Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ узялі ўдзел у Гарадзенскім абласным свяце паэзіі ў Зачэпічах.
24 верасня ў сядзібе ТБМ на Румянцава, 13 прайшла творчая сустрэча з рэдактарам газеты ТБМ “Наша слова” Станіславам Суднікам з нагоды 30-годдзя ТБМ.
29 верасня сябры ТБМ, і не толькі, у асноўным з Нясвіжскага раёна (Нясвіж, Карцэ-вічы, Гарадзея, Навасёлкі), а і з Менска (старшыня ТБМ Алена Анісім) наведалі вёску Сейлавічы Нясвіжскага раёна, дзе ўзялі ўдзел у прэзентацыі кніжкі Станіслава Судніка “Пілігрымка дадому”. “Пілігрымка…” выйшла год назад, паспяхова разышлася, прайшла прэзентацыя ў Лідзе, а вось нясвіжскія ўлады неяк пра тое не парупіліся. Таму грамадскасць вырашыла зрабіць гэта сама і так, як гэта бывала ў Вялікім Княстве. Уся дзея адбывалася ў сейлавіцкім касцёле, на радзіме аўтара. Спачатку ксёндз Пётр з Нясвіжа адслужыў імшу за здароўе аўтара і павіншаваў яго з 65-годдзем. А пасля старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ТБМ Наталля Плакса распачала саму прэзентацыю,якая перамяжалася з віншаваннямі.
15 кастрычніка адбылася першая сустрэча ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”. Сустрэча прайшла ў канферэнц-зале Лідскага замка. Праграму “Беларускім шляхам” прадстаўлялі паэт Станіслаў Суднік і бард Сяржук Чарняк.
22 кастрычніка Лідчыну наведалі адзін з найлепшых паэтаў Беларусі Міхась Скобла і знакамітая спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава. На гэты раз госці наведалі школу в. Дворышча. Тут да іх далучыўся тутэйшы краязнавец 78-гадовы Віктар Іванавіч Кудла. Другая сустрэча адбылася ў Лідскім політэхнічным ліцэі.
22 кастрычніка прайшла другая сустрэча ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”. Сустрэча ізноў адбывалася ў канферэнц-зале Лідскага замка і мела назву “Сцежкі малой радзімы”. Гасцямі салона на гэты раз былі выдатны беларускі паэт Міхась Скобла і слынная спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава.
12 лістапада слонімскія літаратары Сяргей Чыгрын, Мікола Канановіч, Святлана Адамовіч і Надзея Салейка наведалі Лідчыну. Іх запрасілі на сустрэчу з чытачамі ў Беліцкую сярэднюю школу і ў літаратурна-музычны салон “Над Лідзейкай” Лідскага замка.
26 лістапада на Лідчыне прайшоў чарговы цыкл літаратурна-музычных сустрэч. На гэты раз імпрэзы пад агульным тытлам “З-пад гары Міндоўга” прайшлі ў Бярозаўскай СШ № 2, у Мінойтаўскай СШ і ў канферэнц-зале Лідскага замка.
23 снежня ў Слуцкім таварыстве беларускай мовы выступіў бард з Ліды, намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк.
2020 год.
18 сакавіка ў 11-й школе горада Ліда адбылася чарговая сустрэча вучняў з выпускніком 1980-га года гэтай школы, пісьменнікам Леанідам Лаўрэшам. Пісьменнік прэзентаваў у музей і бібліятэку роднай школы кнігі і распавёў дзецям пра сваю апошнюю кнігу “Шпацыры па старой Лідзе”.
15 жніўня ў Зэльве каля Свята-Троіцкай царквы, дзе знаходзіцца помнік беларускай паэткі-змагаркі, вязня сталінскіх лагераў Ларысы Геніюш (1910-1983), адбылася ўрачыстасць з нагоды 110-й гадавіны з дня яе нараджэння.На мерапрыемства завіталі людзі з Гародні, Менска, Слоніма, Баранавіч і Дзятлаваі сябры ТБМ з Ліды.
22 жніўня ў Зачэпічах адбылося чацвёртае па ліку свята паэзіі. Пачалося яно не ў Зачэпічах, а ў цэнтры Дзятлава каля помніка вялікага беларускага грамадска-культурнага дзеяча, пісьменніка і педагога Ігната Дварчаніна (1895-1937), якому сёлета споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння. З Дзятлава ўсе ўдзельнікі свята паехалі ў вёску Погіры на радзіму Ігната Дварчаніна. А потым удзельнікаў мерапрыемства шчыра віталі Зачэпічы каля мемарыяльнага каменя тром паэтам. Вітанне адбылося пад гімн сята – песню ў выкананні Сяргея Чарняка з Ліды “Зачэпічы”.
Дзейнасць у вышэйшых органах ТБМ
На працягу справаздачнага перыяду старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік быў сябрам рэспубліканскай Рады ТБМ і намеснікам старшыні ТБМ.
Старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ Лявон Анацка быў сябрам Гарадзенскай абласной рады ТБМ.
Сябры Лідскіх арганізацый ТБМ удзельнічалі таксама ў многіх мерапрыемствах рэгіянальнага і агульнанацыянальнага характару:
– у Свіслачы;
– у Зэльве;
– у Менску;
– у Вільні;
– на Дзятлаўшчыне;
– у Нясвіжы;
– у Слуцку;
– у Баранавічах.
Палітыка.
Сябры ТБМ Сяргей Пантус і Вітольд Ашурак вылучаліся кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Сябры ТБМ рэгулярна займаюцца назіраннем на выбарах, у тым ліку і на апошніх.
ЗАДАЧЫ НА НАСТУПНЫ ПЕРЫЯД:
– захаваць “Наша слова”;
– беларусізацыя адукацыі, задачы пастаянныя;
– маркіроўка і рэклама тавараў;
– захаванне нацыянальнай памяці;
– ініцыяцыя і падтрымка гарадскіх і раённых праектаў (ратуша, помнік Ю. Столе ў Бярозаўцы, сядзібы);
– асаблівая ўвага на аднаўленне арганізацыі ТБМ Лідскага каледжа – гэта нашая будучыня;
– ініцыятыва па перайманні Лідскім каледжам спадчыны Лідскага піярскага калегіюма і ўстаноўкі помніка Ігнату Дамейку і Тодару Нарбуту.
– арганізацыйная дзейнасць па замацаванні ў традыцыйных нашых асяродках (музву-чэльня, тэхнічныя ліцэі, школы);
– замацаваць традыцыю адзначэння Еўрапейскага дня моваў.
– заставацца ў прававым полі, бо кожны выхад за межы мае негатыўныя наступствы.
Бліжэйшая задача – устаноўка крыжа ў Беліцы.
Старшыня Лідскай гарадской арганізацыі
ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”
С. Суднік.