Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
СЛОВА ЗА “НАША СЛОВА”

СЛОВА ЗА “НАША СЛОВА”

23 верасня 2020, 07:25 ТБМ 28
СЛОВА ЗА “НАША СЛОВА”

Нядаўна патэлефанавала мне старшыня Новасвержанскай суполкі ТБМ Валянціна Холадава і запрасіла: “Прыязджайце калі да мяне, разбярэм  архіў “Нашага слова”. Столькі цікавага знойдзеце. Што спадабаецца – возьмеце сабе”. 

Валянціна Іванаўна – даўняя падпісчыца газеты. Спачатку выпісвала яе разам з мужам  (Генадзь Сцяпанавіч – былы гулагавец, сябра Янкі Брыля – быў стваральнікам на Стаўпеччыне першай суполкі, затым арганізацыі ТБМ). Пасля смерці мужа на працягу 16 гадоў сп. Валянціна застаецца вернай “Нашаму слову”. Вось некалькі яе рэплік наконт газеты:

– Выпісваю “НС”, бо імпануе змест газеты. У ёй я  знаходжу поўную адпаведнасць сваім думкам і перакананням.

– Перачытваю усё, што змяшчае газета. Нічога не абмінаю. Хоць, зразумела, адны матэрыялы больш цікавяць, іншыя менш. Гэта натуральна. Памятаю, як захапілі мяне пераклады ўспамінаў Эдварда Вайніловіча – не магла дачакацца чарговага нумара.

– Газета арыентуе на тыя падзеі, што адбываюцца ў свеце беларускай культуры. Часам вельмі лакальныя, мясцовыя, пра якія не напіша ніякая іншая газета (крыж ў гонар паўстанцаў Каліноўскага на Лідчыне… магілёўскія велавандроўкі… адкрыццё мемарыяльнага каменя ў в. Погіры, радзіме Ігната Дварчаніна…). Між тым, гэтыя падзеі вельмі знакавыя, важныя. З іх ствараецца выразная карціна нашай зямлі, з адметнымі падзеямі, велічнымі постацямі, таленавітымі творцамі; карціна паўсядзённай грамадскай руплівасці дзеля нашай Беларусі.

Дадам ад сябе, што газета з’яўляецца  своеасаблівым  метадычным дапаможнікам для сяброў ТБМ. У прыватнасці, мы, з Нясвіжчыны, аднаўляючы дзейнасць раённай арганізацыі, учытваліся ў старонкі “НС” – што дзе праводзіцца, як арганізуецца  –  вучыліся і пераймалі, дадавалі свайго і вялі разам з тэбээмаўскім светам справу роднага слова.

І  яшчэ адно пажаданне ад Валянціны Іванаўны:

– Дай Бог  стваральнікам, аўтарам і падпісчыкам газеты надалей імпэту і ахвярнасці, каб выдаваць яе, выпісваць, распаўсюджваць, чытаць – служыць нашаму слову.

Наталля Плакса.

Нясвіж

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас