Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. А. Меркель: “Наша сэрца б’ецца ў такт з мірнымі дэманстрантамі ў Беларусі”

Навіны Германіі. А. Меркель: “Наша сэрца б’ецца ў такт з мірнымі дэманстрантамі ў Беларусі”

23 верасня 2020, 06:59 У свеце 19
Навіны Германіі. А. Меркель:  “Наша сэрца б’ецца ў такт з мірнымі дэманстрантамі ў Беларусі”

Канцлер Германіі Ангела Меркель выказала захапленне пратэстантамі Беларусі.

 – Наша сэрца б’ецца ў такт з мірнымі дэманстрантамі. Варта захаплення тое, з якой мужнасцю і рашучасцю яны выходзяць на вуліцы за волю і вяршэнства права, – заявіла яна ў відэазвароце па выпадку Міжнароднага дня дэмакратыі, які адзначаюць 15 верасня, паведамляюць Naviny.by.

– Мы ў Германіі шчаслівыя, што дэмакратыя і свабода, прававая дзяржава і агульная палітычная адказнасць трывала ўкараніліся ў нас, – сказала канцлер Германіі і падкрэсліла, што сітуацыя ў іншых дзяржавах паказвае, “што гэта не само – сабой зразумела”.

Аб работу ў імя дэмакратыі ў Беларусі ў літаральным сэнсе выціраюць ногі, – адзначыла Ангела Меркель.

Яна адзначыла, што аўтарытарныя дзяржавы могуць быць эканамічна паспя-ховымі і могуць кідаць выклік дэмакратычным краінам, аднак, робяць гэта за кошт правоў грамадзян. Але гэта не еўрапейскі шлях.

– Таму ў Германіі і Еўропе тым больш важна кожны дзень нагадваць сабе, якой вялікай заваёвай з’яўляецца дэмакратыя, – пераканана Меркель. – Дэмакратычныя каштоўнасці варта абараняць усімі сіламі. Гэта становіцца яшчэ больш відавочным цяпер, калі мы з вялікай заклапочанасцю назіраем за развіццём падзей у Беларусі.

Крыніца:

Камсамольская праўда.

 

МЗС ФРГ:

“Калі Лукашэнка не адрэагуе, будуць новыя санкцыі”

Лукашэнка павінен нарэшце праявіць гатоўнасць да дыялогу, заявіў міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас у інтэрв’ю газеце Bild am Sonntag.

– Я заклікаю Лукашэнку весці перамовы з апазіцыяй, арганізаваць новыя выбары, спыніць блакаванне і разгон мірных дэманстрацый, паважаць правы чалавека і свабоду СМІ, – сказаў Маас.

Ён нагадаў, што ЕС не прызнаў афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і прыняў рашэнне аб санкцыях.

– Цяпер мы ўводзім іх. Калі Лукашэнка не адрэагуе, будуць новыя санкцыі, – папярэдзіў міністр. Раней Маас заявіў, што Лукашэнка павінен “прызнаць рэальнасць на вуліцах сваёй краіны, гэтак жа як і рэальнасць у галовах людзей у гэтай краіне”.

19 жніўня на пазачарговай сустрэчы Еўрапейскага савета аб сітуацыі ў Беларусі кіраўнікі краін ЕС дамовіліся аб увядзенні санкцый супраць тых, хто адказны за гвалт і рэпрэсіі ў дачыненні да мірных грамадзян, а таксама за фальсіфікацыю выбараў. 6 верасня міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петржычак паведаміў, што санкцыі будуць уведзеныя не пазней за 21 верасня.

– Першапачаткова ў санкцыйны спіс уваходзіла 20 асоб, адказных за маніпуляцыі падчас выбараў і прымяненне сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту. Мы зноў назіраем жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, так што гэты спіс найбліжэйшымі днямі мы можам пашырыць, – сказаў Петржычак.

belapan.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Сустракаем лета з кнігай, або  Дзень абароны дзяцей у бібліятэках Лідчыны
Культура

Сустракаем лета з кнігай, або Дзень абароны дзяцей у бібліятэках Лідчыны

15 чэрвеня 2021, 19:5714
Далучайцеся да нас