Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Лідскіх арганізацый ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”

Справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Лідскіх арганізацый ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”

9 верасня 2020, 22:55 ТБМ 36
Справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Лідскіх арганізацый  ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”

29 жніўня ў Лідзе прайшлі справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Лідскіх раённай і гарадской арганізацый ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

На павестку дня паседжння былі вынесены наступныя пытанні:

  1. Справаздача старшынь арганізацый;
  2. Справаздача рэвізійных камісій;
  3. Выбары старшынь;
  4. Выбары раённай і гарадской радаў;
  5. Выбары рэвізійных камісій;
  6. Зацверджанне старшынь суполак;
  7. Выбары дэлегатаў на з’езд ТБМ 18 кастрычніка;
  8. Выбары дэлегатаў на Гарадзенскую абласную канферэнцыю ТБМ 20 верасня;
  9. Рознае.

Канферэнцыі прайшлі адным паседжаннем.

Былі заслуханы справаздачныя даклады старшыні Лідскай раённай арганізацыі ГА ТБМ Станіслава Судніка і намесніка старшыні Лідскай (раённай) арганізацыі Сяргея Трафімчыка. Праца Лідскай гарадской і раённай арганізацый ТБМ прызнана здавальняльнай.

Даклад старшыні рэвізійнай камісіі Лідскай гарадской арганізацыі Міхася Бурачэўскага і рэвізора Лідскай раённай арганізацыі Юрася Дзяшука прыняты да ведама.

Старшынём Лідскай гарадской арганізацыі абраны Станіслаў Суднік. У Лідскую гарадскую раду ўвайшлі акрамя старшыні:

  1. Сяргей Чарняк, намеснік старшыні;
  2. Алег Лазоўскі;
  3. Марыя Ганчар;
  4. Міхась Мельнік;
  5. Ганна Янкоўская.

 

Рэвізійная камісія Лідскай гарадской арганізацыі абрана ў складзе:

  1. Міхась Бурачэўскі, старшыня;
  2. Уладзімір Круцікаў;
  3. Алесь Юшкевіч.

 

Старшынём Лідскай (раённай) арганізацыі абраны Лявон Анацка. У Лідскую (раённую) раду ўвайшлі акрамя старшыні:

  1. Сяргей Трафімчык, намеснік старшыні;
  2. Станіслаў Суднік;
  3. Сяргей Дычок;
  4. Віталь Карабач.

 

Рэвізорам Лідскай арганізацыі абраны Юрась Дзяшук.

Зацверджаны новыя старшыні суполак:

Лідскай Слабадской – Наталля Шарлан;

Ёдкаўскай – Віталь Карабач.

Астатнія старшыні шасці гарадскіх суполак засталіся на месцах.

 

Абраны пяць дэлегатаў на 14 з’езд ТБМ і пяць дэлегатаў на Гарадзенскую абласную канферэнцыю ТБМ.

Даклад старшыні Лідскай гарадской арганізацыі  ТБМ Станіслава Судніка чытайце ў наступным нумары.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас