Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Спеўны сход дзейнічае

Спеўны сход дзейнічае

9 верасня 2020, 22:40 Культура 68
Спеўны сход дзейнічае

Штодня ў апошні тыдзень лета на знак салідарнасці з калектывам Купалаўскага тэатра праходзілі спеўныя сходы на ганку тэатра ў Менску.

Пад кіраўніцтвам Сяржука Доўгушава менчукі спяваюць народныя  жніўныя песні з сэнсам і духам. Да імправізаванага  калектыву далучыліся оперная спявачка Маргарыта Ляўчук і актор Купалаўскага тэатра Юры Хілавец. Вакол артыстаў гуртуецца вялікае кола моладзі, студэнтаў, маладых матуль з дзецьмі.

У супольным выкананні гучаць народныя песні: “Талака”, “Дунаю-Дунаю”, “Ішлі хлопцы”, “Купалінка”. Асабліва спадабалася ўдзельнікам і слухачам жніўная песня, запісаная ў Драгічынскім раёне:

 

Вэлітай, вэлытай, пэперэпылко!

Поглянь у нас жыта кілько!

Нэ, нэ буду вэлітаты,

Бо нам жыто зажынаты.

 

А ў нас сэрпікі золотыі,

А нашы жэнчынкі молодыі!

Вэлітай, вэлытай, пэперэпылко!

У гарачыя дні пачатку месяца спеўныя сходы з мностваў удзельнікаў праходзілі ля будынка Белдзяржфілармоніі і Тэатра беларускай драматургіі. На сходах гучалі пераважна духоўныя гімны  беларускага народа “Магутны Божа”, “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”,  “Пагоня”.

Эла Дзвінская, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас