Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Справаздачна-выбарчая канферэнцыя Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”

8 верасня 2020, 07:03 ТБМ 62
Справаздачна-выбарчая канферэнцыя Нясвіжскай раённай арганізацыі  ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”

22 жніўня ў Нясвіжы прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцы Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

На павестку дня паседжння былі вынесены наступныя пытанні:

  1. Справаздача старшыні арганізацыі;
  2. Справаздача рэвізора;
  3. Выбары старшыні;
  4. Выбары рады;
  5. Выбары рэвізора;
  6. Зацверджанне старшынь суполак;
  7. Выбары дэлегата на з’езд ТБМ 18 кастрычніка;
  8. Выбары дэлегатаў на Менскую абласную канферэнцыю ТБМ;
  9. Рознае.

 

Быў заслуханы справаздачны даклад старшыні Нясвіжскай раённай арганізацыі ТБМ Наталлі Плаксы і даклад рэвізора Станіславы Вальчык.

Праца Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА ТБМ прызнана здавальняльнай.

Даклад рэвізора прыняты да ведама.

Канферэнцыя абрала старшынёй Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” Наталлю Плаксу. Акрамя старшыні ў раённую раду абраны:

  1. Асмыковіч Міхась – намеснік старшыні;
  2. Вальчык Станіслава;
  3. Дранчук Валер;
  4. Качановіч Леанід.

Рэвізорам абрана Бруй Ніла.

 

Кіраўнікамі суполак ТБМ зацверджаны:

Нясвіжская гарадская – Асмыковіч Міхась;

Гарадзейская – Гунько Алег;

Карцэвіцкая – Вальчык Станіслава;

Свержанская – Холадава Валянціна.

 

Дэлегатам на 14-ты з’езд ТБМ абрана старшыня арганізацыі Наталля Плакса.

Дэлегатамі на Менскую абласную канферэнцыю ТБМ абраны:

  1. Плакса Наталля;
  2. Вальчык Станіслава.

 

У розным была разгледжана сітуацыя з выданнем электроннага часопіса “Нясвіжскія каеты”.

 

У працы канферэнцыі бралі ўдзел намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік і старшы спецыяліст аддзела ідэалогіі і культуры Нясвіжскага райвыканкама Вераніка Цвірка, якая, дарэчы, выступіла на цудоўнай беларускай мове.

Даклад старшыні Нясвіжскай раённай арганізацыі ТБМ Наталлі Плаксы чытайце на ст. 2.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас