Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Робат, рухомы алкаголем

Робат, рухомы алкаголем

2 верасня 2020, 12:23 Навіны, Навука, У свеце 44
Робат, рухомы алкаголем

Мы ўжо прывыклі да таго, што мініяцюрныя робаты маюць патрэбу ў яшчэ больш мініяцюрных батарэйках, і можна было б выказаць здагадку, што менавіта па гэтым шляху пойдуць усе далейшыя распрацоўкі, але … тут навукоўцы ўспомнілі пра стары добры спірт, дакладней, яго  разнавіднасць – метанол.

Паколькі вадкае паліва больш эфектыўна электрычнасці, асабліва калі гаворка ідзе пра мініяцюрныя рухавікі, гэта дае магчымасць ствараць робатаў, якія не маюць патрэбы ў пастаяннай падзарадцы і могуць даўжэй захоўваць аўтаномнасць.

Інжынеры, якія стварылі робажука (RoBeetle), прыдумалі спецыяльна для яго штучныя мускулы, якія скарачаюцца як сапраўдныя. У сістэме задзейнічаны правадкі з нікель-тытанавага сплаву з плацінавым напыленнем, што паскарае спальванне пароў метанолу.  Цяпло, якое вырабляецца пры гэтым, прымушае праводкі ў нагах робата сціскацца, а пасля астуджэння – пашырацца, забяспечваючы рух робажука.

Як паказваюць распрацоўшчыкі ў выданні Science Robotics, робажук важыць усяго 88 міліграмаў і здольны цягнуць груз, у 2,6 разы перавагаючы яго ўласную масу. Да мурашак, вядома, гэта вельмі далёка, але для рукатворнага апарата ўражвае. Да таго ж робат нясе на сабе 95 міліграмаў паліва, якога хапае на 2 гадзіны працы. Так, і яшчэ ён можа пераадольваць даволі стромкія ўздымы і рухацца па самых розных паверхнях, уключаючы шкло і паліўрэтан.

Навукоўцам засталося толькі прыдумаць спосаб дазапраўкі, каб ён мог даўжэй функцыянаваць у аўтаномным рэжыме, і навучыцца праграмаваць робажукоў, каб яны маглі выконваць каманды аператараў, і тады ім можна было б знайсці мноства ужыванняў – ад кропкавага штучнага апылення да дапамогі хірургам пры правядзенні складаных аперацый.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:5494
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2026, 07:2974
35 гадоў незалежнасці Беларусі
Грамадства

35 гадоў незалежнасці Беларусі

3 верасня 2026, 20:2773
У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага
У свеце

У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага

30 кастрычніка 2026, 19:3672
Далучайцеся да нас