Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята беларускай паэзіі ў Зачэпічах

Свята беларускай паэзіі ў Зачэпічах

1 верасня 2020, 19:42 Культура 54
Свята беларускай паэзіі ў Зачэпічах

Ёсць на Дзятлаўшчыне вёска Зачэпічы, дзе нарадзіліся тры заходнебеларускія паэты Пятрусь Граніт, Гарасім Прамень і Васіль Струмень, якія ў 1920-1930-х гадах друкаваліся на старонках віленскіх выданняў. Чатыры гады таму грамадскія актывісты з Дзятлаўшчыны пад кіраўніцтвам краязнаўца Валерыя Петрыкевіча ўстанавілі ў Зачэпічах камень з мемары-яльнай шыльдай, прысвечанай гэтым паэтам. Тады і было вырашана штогод у Зачэпічах праводзіць свята беларускай паэзіі.

У суботу, 22 жніўня, у Зачэпічах адбылося чацвёртае па ліку свята паэзіі. Пачалося яно не ў Зачэпічах, а ў цэнтры Дзятлава каля помніка вялікага беларускага грамадска-культурнага дзеяча, пісьменніка і педагога Ігната Дварчаніна (1895-1937), якому сёлета споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння. Свята распачалі мясцовыя бібліятэкары і музейныя работнікі, якія арганізавалі выставу, прысвечаную жыццю і дзейнасці Ігната Дварчаніна, выступіў бард з Ліды Сяргей Чарняк, бард і пісьменнік з Наваградка Міхась Зізюк, спявачкі з Баранавіч Галіна Бабонава і Рэгіна Скіпар.

Пасля адкрыцця свята яго ўдзельнікі наведалі мясцовыя могілкі, дзе ўсклалі кветкі на магілу дзятлаўскага паэта Віктара Шымука (1933-1998). Жонка паэта Марыя Шымук прыгадала свайго мужа і сказала самыя шчырыя словы пра яго, як чалавека, паэта і мужа.

З Дзятлава ўсе ўдзельнікі свята паехалі ў вёску Погіры на радзіму Ігната Дварчаніна. На вясковай вуліцы, якая носіць імя земляка, быў адкрыты мемарыяльны камень, а на панадворку хаты, дзе жыве мастачка Надзея Лукашык, адбыўся працяг свята паэзіі. Арганізатар свята Валерый Петрыкевіч нагадаў пра тое, што там, дзе цяпер знаходзіцца хата Надзеі Лукашык, стаяла некалі хата Ігната Дварчаніна. На хаце ўстаноўлена мемарыяльная шыльда, якая нагадвае пра гэта. На панадворку Надзеі Лукашык гучалі песні ў выка-нанні мясцовага фальклорнага гурта “Пагіранка”, шчыра выступіла пісьменніца Людміла Дзіцэвіч, якая родам з Погіраў.

Да свята беларускай паэзіі быў аб’яўлены конкурс сярод юных мастакоў Дзятлаўшчыны. Валерый Петрыкевіч уручыў пе-раможцам прэміі і падарункі. Шчырую падзяку атрымала і гаспадыня хаты Надзея Лукашык за спрыянне ў арганізацыі мерапры-емства і за тое, што дапамагала ўстанаўліваць мемарыяльны камень Ігнату Дварчаніну.

А потым удзельнікаў мерапрыемства шчыра віталі Зачэпічы каля мемарыяльнага каменя тром паэтам. Вітанне адбылося пад гімн свята – песню ў выкананні Сяргея Чарняка з Ліды “Зачэпічы”.

Добрыя словы ў адрас свята сказалі супрацоўнік Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько, прафесар з Гародні Аляксей Пяткевіч.

У Зачэпічы завіталі з Менска дачка Таццяна і жонка Марыя паэта Віктара Шымука. Таццяна прэзентавала аднатомнік твораў Віктара Шымука “Чалавечая душа – праменьчык сонца”, які родныя людзі паэта выдалі за свой кошт. Таццяна Шымук бясплатна перадала кнігі ўсім бібліятэкам і наву-чальным установам Дзятлаўшчыны, а таксама прачытала вершы бацькі.

У гэты дзень у Зачэпічах гучалі вершы паэткі з Баранавіч Таццяны Яцук, Зоі Кулік з Нясвіжа, Міколы Канановіча са Слоніма, Алы Петрушкевіч з Гародні, Святланы Абдулаевай з Наваградка і іншых паэтаў. І вершы, і песні ў Зачэпічах ажывілі далёкую і забытую дзятлаўскую вёску, якая адзін раз у год вітае беларускую творчую інтэлігенцыю і прыгадве забытых сваіх літаратараў.

Сяргей ЧЫГРЫН.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Далучайцеся да нас