Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэчы з гісторыкамі і літаратарамі працягваюцца

Сустрэчы з гісторыкамі і літаратарамі працягваюцца

17 жніўня 2020, 22:45 Выданні, Культура 73
Сустрэчы з гісторыкамі  і літаратарамі працягваюцца

Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч прэзентаваў свае кнігі “Дзяржава волатаў” і  “Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага” ў менскай краме “Мой модны кут”. На сустрэчу прыйшлі ўсе, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, сочыць за новымі навуковымі публікацыямі і мастацкімі творамі, якія выходзяць з друку.

Чытачы былі рады сустрэцца з шаноўным гісторыкам. Удзельнікі сустрэчы падзякавалі Алесю Краўцэвічу за змястоўныя лекцыі і відэафільмы з цыкла “Загадкі беларускай гісторыі”, якія можна было праглядаць падчас самаізаляцыі. Студэнтка 1 курс гістфака БДУ Алена Афанасенка глыбока вывучае навуковыя працы Алеся Краўцэвіча, які даследуе  беларускае Сярэднявечча і палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага.

Пад уплывам навукоўца дзяўчына абрала кірунак студый і падрыхтавала рэферат пра яго дзейнасць і даследванні. Алесь Канстанцінавіч распавёў пра  новыя выданні, падзяліўся думкамі пра менталітэт і традыцыі беларусаў і ўспамінамі свайго юнацтва.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас